У Ватыкан даставілі іконы з Беларусі – іх благаславіў Папа Рымскі
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Папа Рымскі
- Add new comment
Францішку падарылі копію абраза Апякункі Беларусі – Маці Божай Будслаўскай.
Копіі цудадзейных абразоў Найсвяцейшай Панны Марыі, якія ўжо наведалі шмат беларускіх парафій, 28 чэрвеня 2023 года прыбылі на плошчу святога Пятра ў Ватыкане, дзе іх благаславіў Францішак. Гэта адбылося падчас агульнай аўдыенцыі, паведамляе vaticannews.va/be.
Збор з пятнаццаці ікон Багародзіцы, напісаныя мастачкай з Маладзечна Ядзвігай Сянько, у трэці раз выехаў за межы краіны. У лістападзе копіі абразоў знаходзіліся ў Вільні падчас Апекаў Маці Божай – урачыстасцей у гонар Найсвяцейшай Панны Марыі Вастрабрамскай, а ў маі – у галоўным Марыйным санктуарыі Польшчы, у Чэнстахове.
Перэгрынацыю суправаджае яе духоўны кіраўнік, ксёндз Станіслаў Станеўскі.
З нагоды 25-годдзя каранацыі цудадзейнага абраза Маці Божай Будслаўскай і 410-годдзя яго з’яўлення ў Будславе ад імя Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага арцыбіскупа Юзафа Станеўскага і беларускіх вернікаў Папу Францішку перадалі ў падарунак выяву Апякункі Беларусі.
Media
Last modified onСерада, 28 Чэрвень 2023 14:02
Tagged under
Related items
-
Папа Рымскі з лякарні патэлефанаваў Пуціну – каб выратаваць дзве тысячы чалавек
-
Цуды – кожны дзень. У Будславе распавядаюць, як і каму дапамагла Божая Маці
-
Упершыню ў Беларусі (ці ў свеце?) асвяцілі абраз, створаны з дапамогай штучнага інтэлекту
-
Стаў вядомы кошт удзелу для католікаў Беларусі ў Сусветных днях моладзі ў Сеуле
-
Спрэчных канцэртаў у касцёле ў Брэсце больш не будзе? Так вырашылі ўлады, але не касцёльныя