Папа - пра голад і марнатраўства
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Папа Рымскі
- Add new comment
Пантыфік выступіў на Канферэнцыі ААН па харчаванні і сельскай гаспадарцы.
Змагацца з голадам не маючы перад сабой ніякіх іншых мэтаў, заклікаў папа Францішак супрацоўнікаў Харчовай і сельскагаспадарчай арганізацыі Аб’яднаных Нацый (ФАО). 11 чэрвеня 2015 г. Пантыфік прыняў іх на аўдыенцыі ў Ватыкане. У сваёй прамове Святы Айцец нагадаў пра важнасць “змены стылю жыцця”, барацьбы з кліматычнымі зменамі і фінансавай спекуляцыяй. Ён таксама заклікаў краіны, ўрады і арганізацыі не “дэлегіраваць” адказнасць за вырашэнне праблемы голаду на іншых.
Францішак пажадаў, каб рашэнні ад барацьбе з голадам, прынятыя міжнароднай супольнасцю, не засталіся толькі на паперы, але былі рэалізаваны ў жыцці. Неабходна, “канкрэтным чынам адказаць галодным і тым, хто чакае ад сельскагаспадарчага развіцця адказу на сваё становішча” і не супакойваць сябе тым фактам, што колькасць галадаючых у свеце, якая ў 1992 г. складала 1,2 млрд чалавек, паменшылася.
Святы Айцец заклікаў вырашыць праблему марнаванання прадуктаў харчавання, трэццяя частка якіх выкідаецца і весці больш сціплы лад жыцця. “Сціпласць, не супярэчыць развіццю, і больш за тое, амаль відавочна, што яна стала яго ўмовай”, - сказаў Папа.
Пантыфік асудзіў фінансавую спекуляцыю зярном, рысам, кукуразай, сояй. Сельскагаспадарчыя прадукты маюць амаль “сакральную” каштоўнасць, бо з’яўляюцца плёнам штодзённай працы асобаў, сем’яў, супольнасцяў сялянаў, падкрэсліў Францішак. Развіццё сельскагаспадарчага сектару, на яго думку, павінна быць адным з прыярытэтаў.
Напрыканцы аўдыенцыі Святы Айцец заклікаў пачынаць вырашэнне праблемы голаду з упэўненасці, што нават уласнымі штодзённым маленькімі жэстамі можна забяспечыць устойлівасць і будучыню чалавечай сям’і.
Related items
-
Асаблівы выпадак: каталіцкі санктуарый у прыватным парадку наведаў старшыня райвыканкаму
-
Каталіцкі біскуп далучыўся да акцыі дзяржаўнага клубу, але па-свойму
-
Гістарычны будынак кляштара знеслі ў Навагрудку – манахіні просяць дапамогі, каб пабудаваць новы
-
Папа Рымскі кожны дзень моліцца за Украіну, распавёў яго пасланнік
-
Трансляцыя Імшы на беларускім радыё засталася. Разабраліся, чаму вернікі яе не чулі