Арцыбіскуп: колькасць беларускіх каталіцкіх святароў павялічваецца
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Соцыум
- Add new comment
Цяпер у Беларусі 54 дыяцэзіяльных семінарыста, а таксама 49 семінарыстаў-манахаў.
«Бачны дынамізм у падрыхтоўцы святароў у Беларусі», — адзначыў Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч падчас прэс-канцерэнцыі з прадстаўнікамі СМІ Беларусі, якая адбылася перад велікоднымі святамі 31 сакавіка.
Развіццё справы колькасных зрухаў у справе падрыхтоўкі святароў у Беларусі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч падмацаваў лічбавымі паказчыкамі.
На сёння ў Беларусі налічваецца 54 дыяцэзіяльныя семінарысты, а таксама 49 семінарыстаў, якія належаць да манаскіх супольнасцяў. У краіне працуе каля 470 святароў, 110 з якіх прыбылі з Польшчы і Украіны.
«Яшчэ зусім нядаўна польскіх святароў было ў два-тры разы больш, а зараз лічба святароў-беларусаў павялічваецца, як і колькасць парафій. Для параўнання, на пачатку адраджэння Каталіцкага Касцёла ў Беларусі ў 1989 годзе, калі я стаў біскупам, у Беларусі працавалі 62 свае святары. Зараз іх каля 360, гэта значыць, што іх колькасць павялічылася ў шэсць разоў», — адзначыў арцыбіскуп.
Related items
-
Першыя пілігрымкі выйшлі ў Будслаў: яны будуць ісці пешшу 9 дзён
-
Новы трэнд: яшчэ адзін блогер прадставіўся святаром. Гэтым разам – у Беларусі
-
Быць знакам надзеі і прымірэння – у Царкве патлумачылі сэнс акцый у гадавіну вайны
-
Будслаў-2026: калі будзе фэст, праграма, асаблівасці
-
Дзеля пілігрымкі прапусціла выпускны – ці не пайсці зноў? Беларуска задалася пытаннем пра паломніцтвы ў Будслаў