BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Праграма бліжэйшых пілігрымак і вандровак па Еўропе і Беларусі

У траўні чакае Італія і Віцебшчына, улетку - Тэзэ, у снежні - спатканне моладзі ў Валенсіі.

Пілігрымка па святынях Італіі

17-26.05.2015 - Рым, Ватыкан, Фларэнцыя, Венецыя. Святы Язафат Кунцэвіч - святы зямлі беларускай, пахаваны ў саборы Св. Пятра ў Ватыкане. Галоўнай мэтай пілігрымкі з’яўляецца малітва (Св. Імша) ў саборы Св. Пятра, каля алтара, дзе пахаваны пакутнік за адзінства Хрыстовага Касцёла. Падчас пілігрымавання вернікі наведаюць таксама Марыйны санктуарый у Чэнстахове, катэдральныя саборы Св. Стэфана ў Вене і Св. Марка ў Венецыі. Час: 17 - 26 мая 2015 г. Кошт: 360 € У кошт увахoдзiць: праезд аўтобусам, апека суправаджаючага/праваднiка, тэматычныя экскурсii, медстрахоўка, пражыванне ў атэлях i дамах пiлiгрымаў турыстычнага класа, 4 сняданкi i 3 абеды/вячэры. Пражыванне ў 2- і 4-асабовых пакоях. Пражыванне ў аднаасабовым пакоi прадугледжвае даплату 100 €. Дадаткова аплочваецца: праезд на метро ў Рыме i праезд на пароме/кацеры ў Венецыю - 45 €. Маршрут: Мінск — Чэнстахова — Вена — Рым/Ватыкан — Фларэнцыя — Венецыя — Мінск. Увага! Прапанова толькі для маючых актуальную візу Шэнген! Рэгістрацыя тут: http://transfild.by/taize2015/

Паміж Полацкам і Вільняй

16.05.2015. У падарожжы чакае знаёмства з цікавымі помнікамі гісторыі і культуры уздоўж Тракту Баторыя, старадаўняга шляху ад Полацка да Вільні, - касцёламі, сядзібамі, цэрквамі, унікальнай забудовай. - Глыбокае – забудова гістарычнага цэнтру, касцёл 18 ст., былы кармеліцкі касцёл і кляштар 17 – 18 стст., капліца Св. Іллі кан. 18 ст., калона ў гонар Канстытуцыі 3 мая 1791 г., вайсковыя могілкі 1920 г. - Азерцы – сядзібна-паркавы ансамбль перш. пал. 19 ст. - Мамаі – былы касцёл, зараз царква сяр. 18 ст. Барока - Удзела – ансамблі францішканскага кляштара друг. пал. 18 – перш. трэці 19 стст. - Мосар – касцёл кан. 18 ст., знакамітая мосарская кальварыя - Кавалі – драўляная царква друг. пал. 18 ст. Кошт вандроўкі: 250 000 бел. руб. (падарожжа з экскурсійным забяспячэннем) Кантакты: +375 29 1694811 +375 29 1117332

Тыдзень у Тэзэ

07-22.07.2015, 23.07-05.08.2015, 12-25.08.2015 -Тыдзень у Тэзэ з наведваннем Лурду (месца аб'яўлення Найсвяцейшай Панны Марыі) (начлег), Авіньёна (Папскі палац), Парыжу (Нотр-Дам) (начлег у ваколіцах), а таксама Сяродземнага мора (начлег + пляж), Німа (калізей) і Карсакона(замак з 44 вежамі), Прагі/Браціславы (начлег), палаца Карматэна і абацтва Клюні, звышкіламетровага тунеля 16 стагоддзя у ваколіцах Тэзэ. Кошт пілігрымкі - 300 еўра у беларускім эквіваленце. Разам дарога зойме блізу 14 дзён. Абмежавання па канфессійнай прыналежнасці няма. Рэгістрацыя тут: http://transfild.by/taize2015/

Еўрапейскае спатканне моладзі ў Валенсіі

25.12.2015-07.01.2016 - Еўрапейскае спатканне моладзі ў Валенсіі (Гішпанія). Папярэдні кошт ад 350+/-10% еўра у беларускім эквіваленце і  ўжо можна зарэгістравацца тут: htttp://transfild.by/taize2015/ . Браты запрашаюць перадусім тых, хто наведаў Супольнасць у Тэзэ (Францыя) перад гэтым. Папярэдні маршрут: Мінск-Берлін/Дрэздэн-Барселона-Валенсія-Парыж-Мінск. Назад Лісабон/Фаціма будуць залежаць ад тэрміну візы.

Каментары   
+2 #1 Максим 2015-05-09 18:22
27 мая состоится поход по красивым костёлам Беларуси. Вы посетите костёл Богоматери Руженцовой, костёл Отыскания святого Креста, костёл святых Козьмы и Демьяна, костёл святого Юрия и Троицкий костёл в Гервятах.
Подробности похода по костёлам на сайте vk.cc/3LF1SG
Цытаваць | Паведаміць мадэратару
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць