У Гомелі пакажуць добрыя фільмы пад адкрытым небам
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Соцыум
- Add new comment
Сярод іх - легендарны хрысціянскі «Уладар пярсцёнкаў».
Вядомы ў Гомелі вагончык «Cup of Peace» пачаў акцыю «КиноПодНебом», стварыўшы старонку мерапрыемства з аднайменнай назвай у сацсетцы «Вконтакте». Плануецца, што з 4 красавіка па 30 верасня штодня ў 20.00 (пры спрыяльным надвор'і, вядома) на паркоўцы каля вагончыку будуць бясплатна паказваць кіно пад адкрытым небам. Наладжваць паказы плануюць з дапамогай праектара і сцяны.
Бліжэйшыя планы арганізатараў: 05.04 - «Фантамас разбушаваўся», 06.04 - «Фантамас супраць Скотланд-Ярда», 07.04 - «Выхад праз сувенірную краму», 08.04 - «Уладар пярсцёнкаў. Братэрства Пярсцёнка», 09.04 - «Валадар кольцаў. Дзве крэпасці», 10.04 - «Уладар пярсцёнкаў. Вяртанне караля».
Асабліва захоплена карыстальнікі сацсеткі адрэагавалі на паказ трылогіі 2Уладар пярсцёнкаў», знятай паводле кнігі хрысціянскага аўтара Джона Толкіна. Ён не толькі пісаў каталіцкія па духу кнігі, але і меў 4 дзяцей, да якіх, калі яны ўжо сталі дарослымі, пісаў вялікія лісты, глыбока прасякнутыя не толькі бацькоўскай любоўю, але і сапраўдным каталіцкім рэалізмам. Толкін быў перакананым католікам, закахаўся ў сваю будучую жонку, калі яму было 16, і пражыў з ёй усё жыццё. Яго старэйшы сын Джон Фрэнсіс стаў святаром.
Пра «Уладара кольцаў» станоўча адгукаюцца і ў праваслаўных інтэрнэт-часопісах, у прыватнасці:
- Вялікая заслуга Толкіна і ў тым, што ён у сваёй кнізе растлумачыў на зразумелай для сучаснага чалавека мастацкай мове адну з самых цяжкіх для разумення запаведзяў Хрыста: запаведзь пра любоў да ворагаў. І не проста растлумачыў, але і раскрыў яе веліч і мудрасць (pravoslavie.ru).
Нагадаем, вагончык «Cup of Peace» знаходзіцца на вуліцы Гагарына каля супермаркета «MART INN».
Related items
-
Як трэба калядаваць, паказалі ў Гродзенскай вобласці: там правялі абрад «Тры каралі»
-
Самы паважаны каталіцкі іерарх адзначыў 80-годдзе. За што яму падзякавалі беларусы?
-
У Мінску закрылася папулярная хрысціянская крама – але ўсе ўзрадаваліся
-
Сімвалічна: Святло міра ў цемры на фоне калючага дроту перадалі ў Беларусь з Польшчы
-
Не толькі жанчына. У віцебскім касцёле з галоўнай фрэскі зніклі яшчэ двое персанажаў