BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

У беларускіх школах могуць забараніць «хэлоўін» і Дзень святога Валянціна

«Хэлоўін» небяспечны для душэўнага здароўя, але дарыць сэрцайкі - можна.

У інтэрнэце апублікавалі ліст начальніка ўпраўлення адукацыі Віцебскага аблвыканкама, адрасаваны начальнікам аддзелаў адукацыі і дырэктарам навучальных устаноў. У лісце гаворыцца пра неабходнасць забараніць святкаваць у школах і іншых установах адукацыі «Хэлоўін» і Дзень святога Валянціна.

- Па змесце і па форме яны не адносяцца ні да рэлігійных святаў якой-небудзь з канфесій, ні да свецкіх святаў дзяржавы, - адзначаецца ў лісце і гаворыцца пра тое, што дадзеныя святы з'яўляюцца прадуктам масавай культуры Захаду, носяць дэструктыўны характар, падрываюць асновы маралі і сям'і.

Нагадаем, Каталіцкая царква пастаянна папярэджвае аб тым, што "хэлоўін" небяспечны для душэўнага здароўя, паколькі праз удзел у такіх мерапрыемствах чалавек адкрывае сваю душу для цёмных сіл.

Святкаванне Дня святога Валянціна Царква не асуджае, аднак усё залежыць ад таго, як менавіта адзначаць Дзень усіх закаханых. Няма нічога дрэннага ў тым, каб вернікі дарылі адзін аднаму сэрцайкі. Але аказваць знакі ўвагі, клопату і любові хрысціянскім сужэнцам варта штодня, а не толькі раз на год. А шырока святкаваць 14 лютага прыдумалі ў камерцыйных колах, каб зарабіць на сэрцайках і іншых падарунках грошы.

Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць