Logo
Print this page

Храмы, львы і вышыванка: у Магілёве зацвердзілі лагатып 750-годдзя горада

Будынак старадаўняга касцёла не ўключылі ў лагатып.

Магілёўскі гарвыканкам зацвердзіў лагатып святкавання 750-годдзя горада, якое будзе адзначацца ў 2017 годзе. У лагатып, аформлены ў стылі беларускай вышыванкі ў нацыянальных колерах - белым і чырвоным - увайшлі вобразы адметных будынкаў: гарадской ратушы, былога сялянскага пазямельнага банка, праваслаўнага Свята-Мікалаеўскага сабора, капліцы на «Буйніцкім поле», а таксама сучасных будынкаў і скульптур львоў.

У гарвыканкаме адзначылі, што ў рамках конкурсу на лепшы лагатып паступіла каля 80 варыянтаў, у якіх самым папулярным дадаткам стаў нацыянальны арнамент. Канчатковы варыянт уяўляе сабой белы ручнік, на якім над магілёўскім арнаментам намаляваныя знакавыя сучасныя аб'екты і гістарычныя будынкі горада, пракаментавалі ў гарвыканкаме.

У той жа час у сацсетках многія магілёўцы выказалі незадаволенасць лагатыпам, адзначаючы, што ў яго не ўключылі драмтэатр, Дом саветаў, каталіцкі храм святога Станіслава - ён таксама з'яўляецца адным з архітэктурных сімвалаў Магілёва.

Last modified onСерада, 22 Люты 2017 21:31
FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.