На праекты па прапагандзе гендэрнай ідэалогіі ў Беларусі выдзяляюць да 5 тыс. еўра
- Written by katolik.life
- Published in Соцыум
- Add new comment
У той жа час знайсці падтрымку для пашырэння хрысціянскіх каштоўнасцяў амаль немагчыма.
У інтэрнэце распаўсюджваюцца запрашэнні атрымаць грант у памеры ад 500 да 5 тыс. еўра на праекты па прасоўванні гендэрных каштоўнасцяў. Аднак падаецца гэта пад выглядам падтрымкі ініцыятыў, якія «хочуць з дапамогай змен у грамадстве палепшыць становішча ЛГБТКІ-людзей асабліва ў найбольш гамафобных супольнасцях і рэгіёнах», у ліку якіх называюць і Беларусь.
Грошы, якія выдзяляе фонд PlanetRomeo, накіроўваюцца на «ўмацаванне і мабілізацыю ЛГБТКІ-супольнасцяў». Паведамляецца, што праекты могуць быць арыентаванымі на «асобныя падгрупы супольнасці: лесбіянкі і/або геі і/або бісексуальнасць людзі і/або трансгендэрныя людзі і/або интэрсекс-людзі».
У той жа час адзначым, што знайсці падтрымку праектаў для пашырэння хрысціянскіх каштоўнасцяў у Беларусі практычна немагчыма. Нагадаем, гендэрная ідэалогія супярэчыць натуральнай прыродзе чалавека і хрысціянскаму вучэнню, разбурае душу чалавека, у выніку робіць яго няшчасным і вядзе да згубы.
Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч лічыць, што паняцце «гендар», пад якім разумеюць свабодны (у залежнасці ад культурных абставінаў) выбар чалавекам свайго полу, вядзе да пагрозы знікнення ідэнтычнасці мужчыны і жанчыны, да адмаўлення ад паняцця традыцыйнай сям’і, якая складаецца з бацькі, маці і дзяцей, а таксама да легалізацыі гомасексуальных саюзаў з правам усынаўлення дзяцей.
Related items
-
Асноўныя праблемы Каталіцкай царквы назваў арцыбіскуп Кандрусевіч і даў прагноз на яе будучыню
-
Адзінота, цэлібат. Ксёндз шчыра назваў галоўныя цяжкасці сучасных святароў
-
Калекцыю беларускіх рублёў сабралі ў касцёле ў Латвіі, і вось чаму
-
Ні ў Маскве, ні ў Мінску, ні ў Заслаўі праваслаўнае духавенства не ўдзельнічала ў малітве аб адзінстве хрысціян
-
Забарона абортаў у прыватных медцэнтрах у Беларусі выклікала рэзананс. Што могуць адказаць хрысціяне?