«Дзякую Богу за доўгае жыццё». Знакаміты беларус Барыс Кіт памер ва ўзросце 107 гадоў
- Written by Katolik.life
- Published in Соцыум
- Add new comment
Навуковец дапамог запусціць астранаўтаў на Луну, у апошні час жыў у Нямеччыне.
1 лютага ў нямецкім Франкфурце-на-Майне адыйшоў у вечнасць знакаміты беларус Барыс Кіт. Ён вядомы як навуковец і беларускі дзеяч замежжа. Пасля эміграцыі Барыс Уладзіміравіч атрымаў грамадзянства ЗША, жыў і працаваў там, але на пенсіі пераехаў у Нямеччыну, дзе пражыў да 107 гадоў. Свой апошні дзень нараджэння доўгажыхар адзначаў 6 красавіка. Ён быў самым старым беларусам замежжа.
Барыс Уладзіміравіч правёў дзяцінства ў вёсцы Агароднікі Карэліцкага раёна, скончыў беларускую гімназію ў Навагрудку, затым - Віленскі ўнівэрсітэт. Падчас Другой сусветнай вайны настаўнічаў у народнай школе ў Маладзечанскім раёне, у 1944 годзе быў арыштаваны гестапа і зняволены, але ад расстрэлу яго выратавалі былыя вучні. У канцы вайны эміграваў у Нямеччыну, у 1945-1948 вывучаў медыцыну ў Мюнхенскім універсітэце і адначасова выкладаў матэматыку ў мясцовых гімназіях.
Пасля эміграваў у ЗША, дзе стаў славутым. Ён працаваў на касмічнае агенцтва НАСА, вынайшаў паліва для ракетных рухавікоў, дзякуючы чаму амерыканскія астранаўты змаглі здзейсніць палёт на Луну. З'яўляецца ганаровым доктарам навук Гродзенскага дзяржаўнага універсітэта імя Янкі Купалы, Ганаровым грамадзянінам Навагрудка.
У адным са сваіх даўніх інтэрв'ю Барыс Кіт казаў пра сваю веру:
- Я веру ў Бога, але не практыкую рэлігію. Часам хаджу ў царкву, не кожную нядзелю, але верую ў Бога і дзякую, што даў мне доўгае і шчаслівае жыццё. Я стараўся ніколі не рабіць нікому зла, заўсёды меў чыстае сумленне, нікому не рабіў шкоду, і можа таму мне Бог даваў і дае шчасце.
Барыса Кіта пахаваюць на праваслаўных могілках у нямецкім горадзе Вісбадэне.
Related items
-
У Мінску закрылася папулярная хрысціянская крама – але ўсе ўзрадаваліся
-
Сімвалічна: Святло міра ў цемры на фоне калючага дроту перадалі ў Беларусь з Польшчы
-
Названыя прычыны пажару ў касцёле ў Сапоцкіне, біскуп выступіў са зваротам
-
Бэтлеемскі агонь міру, які ужо прывезлі ва Украіну, даставяць у Беларусь і Расію
-
Асаблівы выпадак: Папскі нунцый ва Украіне маліўся ля стыхійнага мемарыялу і суцяшаў пацярпелых