Фотафакт: БРСМ і курсанты ачысцілі ад снегу двор касцёла ў Лагойску
- Written by Katolik.life
- Published in Соцыум
- Add new comment
Хлопцам дапамагла супрацоўніца мясцовай раённай бальніцы.
У суботу, 3 сакавіка, калі цыклон прываліў яшчэ больш снегу, курсанты Вайсковай акадэміі, якія зараз праходзяць практыку ў в/ч 30151 у Малінаўцы, узброіліся рыдлёўкамі і разам з сябрамі Беларускага рэспубліканскага саюзу моладзі ачысцілі ад снегу двор касцёла Святога Казіміра ў Лагойску. Цікава, што адбылося гэта напярэдадні 4 сакавіка, калі Каталіцкая царква ўспамінае святога Казіміра.
- Надвор'е на двары зусім не вясновае. Сакавік «цешыць» нас снегападамі і завірухамі. І для многіх замеценыя дарожкі - сапраўдная праблема. Актывісты БРСМ разам з курсантамі адправіліся на дапамогу тым, хто ў ёй мае патрэбу, - паведамляецца ў групе «Моладзь Лагойшчыны». - Курсанты Уладзіслаў Марозаў, Уладзіслаў Жыгалаў, Андрэй Барынаў і Уладзіслаў Гаркуша разам з Таццянай Шых, работніцай Лагойскай ЦРБ і валанцёрам БРСМ, ачысцілі ад снегу двор Лагойскага касцёла.
У групе таксама паведамляюць, што ў сувязі з умовамі надвор'я, якія склаліся, а таксама з мэтай аказання адраснай сацыяльнай падтрымкі ў Лагойскім раёне дзейнічае акцыя #Антициклон - любы ахвотны можа паўдзельнічаць або звярнуцца па дапамогу па расчыстцы ў Лагойскі РК ГА "БРСМ" па тэлефоне 55- 2-74.

Related items
-
Дзве сястры з Беларусі склалі вечныя шлюбы ў ордэне, пра які вы маглі не ведаць
-
У чым сакрэт? Упершыню за шмат гадоў хлопцы з Гомеля паступаюць у семінарыю, прычым, другі год запар
-
Колькі ахвяруюць за хрост у касцёле, абмеркавалі ў Гродне
-
Пачынаецца новы этап рэканструкцыі Чырвонага касцёла ў Мінску. Пра што гэта сведчыць?
-
У каталіцкую семінарыю ў Беларусі залічаны 6 чалавек – меней, чым летась