BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

За выхадны на «Дзяды» падпісаліся ўжо больш за 2,3 тыс. беларусаў

Петыцыю з подпісамі накіруюць прэзідэнту і ў Савет міністраў.

На платформе Zvarot.by апублікавана петыцыя пад назвай «Зрабіць Дзяды непрацоўным днём - даць магчымасць ушанаваць продкаў!». У звароце гаворыцца аб неабходнасці надаць дню 1 лістапада статус непрацоўнага, або вярнуць выхадны дзень 2 лістапада, калі католікі адзначаюць Дзень памяці памерлых вернікаў, а ўсе беларусы - старадаўняе свята памінання продкаў «Дзяды».

Нагадаем, 2 лістапада быў непрацоўным днём з самага пачатку незалежнай Беларусі, але ў 1996 годзе быў выкраслены з шэрагу выхадных.

Аўтарам петыцыі стала верніца гомельскай парафіі Нараджэння Божай Маці Алёна Германовіч. Як паведаміла яна, летась пад аналагічнай петыцыяй было сабрала звыш 1 тыс. 800 подпісаў. Зварот быў накіраваны ў Адміністрацыю прэзідэнта і Савет міністраў Беларусі, але адказ прыйшоў з Апарата Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцяў за подпісам Алены Радчанкі.

Паводле яе, «права на свабоду веравызнання, замацаванае ў Канстытуцыі, не дае вернікам ніякіх пераваг перад грамадзянамі, якія прытрымліваюцца атэістычных перакананняў - адваротным выпадку гэта парушыць прынцып раўнапраўя грамадзян». Менавіта таму ў апараце Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцяў палічылі, што «ў цяперашні час дапаўняць рэлігійныя святы, якія адзначаюцца ў Беларусі у якасці святочных дзён, яшчэ адным, і аб'яўляць яго непрацоўным днем, немэтазгодна».

Аўтар петыцыі нагадала, што аб Дні памяці памерлых, які адзначаецца 2 лістапада, у адказе нічога не гаворыцца. Але ў звароце звярталі ўвагу менавіта на праблему працоўнага дня на «Дзяды», які адзначаюць не толькі католікі, але і грамадскасць у цэлым. Таму кампанію вырашана было аднавіць з той нагоды, што 1-2 лістапада зноў набліжаюцца, і патрабаваць адказу на петыцыю менавіта з Савета міністраў - бо менавіта там вырашаюць пытанні аб наданні пэўным дням статуса выхадных.

Беларусам прапануюць ПАДПІСАЦЬ петыцыю і падтрымаць кампанію незалежна ад прыналежнасці да канфесіі. Калектыўны зварот 1 лістапада зноў будзе накіраваны ў Савет міністраў і Адміністрацыю прэзідэнта.

Паводле петыцыі, калі Дзяды былі непрацоўным днём, гэта давала магчымасць грамадзянам Беларусі выканаць свой абавязак сумлення і памяці, ушанаваць продкаў, падбаць пра добраўпарадкаванне могілак. Тым часам, у Беларусі, па розных дадзеных, жыве да 1 млн 4 тыс. католікаў, ці каля 15% насельніцтва, а ў Гродненскай вобласці - 60% насельніцтва.

Але абавязак наведаць могілкі цяжка выканаць у сучасных умовах адсутнасці непрацоўнага дню 1 ці 2 лістапада. У звароце гаворыцца аб тым, што праваслаўныя вернікі маюць свой дзень памяці продкаў - Радаўніцу, якая афіцыйна з’яўляецца выхадным, нагадвае сп. Алёна:

«Больш таго, кіраўніцтва дзяржавы для зручнасці грамадзян перад Радаўніцай пераносіць працоўныя дні, каб праваслаўным грамадзянам Беларусі было зручна выканаць свае абавязкі па прыборцы магілаў і ўшанаванню продкаў.

Католікі, як і многія беларусы, што адзначаюць Дзяды 1 і 2 лістапада па старажытнай традыцыі, пазбаўлены такой магчымасці, што мае падставы гаварыць аб дыскрымінацыі.

У мэтах дасягнення сацыяльнай справядлівасці ў грамадстве, захавання добразычлівых адносінаў перад прадстаўнікамі розных канфесій, рэалізацыі канстытуцыйнага права на свабоду сумлення, навядзення парадку на зямлі шляхам добраўпарадкавання могілак, выхавання моладзі ў духу пашаны да продкаў патрабуем зрабіць 1 і 2 лістапада нерабочымі днямі ў Беларусі».

Адзначым, што летась ініцыятыву вяртання непрацоўнага дня ў лістападзе падтрымала Канферэнцыя каталіцкіх біскупаў Беларусі. Яе кіраўнік мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч заклікаў падпісваць петыцыю, а таксама ад імя Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў у Беларусі адправіў адмысловы ліст прэзідэнту Аляксандру Лукашэнку. У сваім звароце біскупы прасілі зрабіць выхадным днём 1 лістапада, калі католікі святкуюць Дзень усіх святых, а ўвечары ў тую ж дату пачынаюць адзначаць Дзень памяці памерлых.

Last modified onЧацвер, 20 Верасень 2018 11:58
Каментары   
+3 #5 нина 2018-10-24 21:14
Этот праздник обязательно должен быть выходным!Это ж не уборочная компания, что каждый день дорог.
Цытаваць | Паведаміць мадэратару
+4 #4 Татьяна 2018-10-13 07:50
Это день нужно помнить и должен быть выходной т.к.многие уезжаю на свою Родину чтобы вспомнить родных и навести порядок на их могилах.
Цытаваць | Паведаміць мадэратару
+7 #3 Элеонора 2018-10-01 20:31
Я подписала петицию, но с трудом верится, что руководство страны прислушается к католикам... слишком сильно православное лобби.
Цытаваць | Паведаміць мадэратару
+5 #2 Людмила Езерская 2018-09-30 13:35
Нам абавязкова павинны устанавиць гэты дзень,бо только трэплюцца -што у нас раунапрауства,а яго намамрэч у Беларуси няма.
Цытаваць | Паведаміць мадэратару
+8 #1 Тереса Р. 2018-09-21 22:45
Этот день очень нужен для нас. 1 и 2 ноября бывает в разные дни недели. Мы можем приехать к могилам родных только в выходной,т.е. в основном это суббота или воскресенье. Надо сходить обязательно в костел на имшу 1 и 2 нояюря.
Цытаваць | Паведаміць мадэратару
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць