BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

МУС адмовілася ад падрыхтоўкі закона «Аб супрацьдзеянні хатняму гвалту»

Ведамства адказала на ліст пралайфераў і прадаставіла статыстыку правапарушэнняў на сямейна-бытавой глебе

20 кастрычніка аргкамітэт па зборы подпісаў за перагляд канцэпцыі законапраекта «Аб супрацьдзеянні хатняму гвалту» Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі атрымаў адказ з МУС на калектыўна зварот. У лісце паведамляецца, што МУС лічыць мэтазгодным адмовіцца ад падрыхтоўкі самастойнага закона, а свае прапановы прапрацоўваць ў рамках карэкціроўкі заканадаўчых актах краіны, якія ўжо дзейнічаюць. Такое рашэнне звязана з «высокім грамадскім рэзанансам і меркаваннем рэлігійных арганізацый, гаворыцца ў адказе за подпісам прадстаўніка МУС Алега Каразея.

Разам з тым у лісце сказана, што ў ворганы ўнутраных спраў Беларусі штогод паступаюць звесткі пра звыш 120 тыс. сямейна-бытавых канфліктаў. Пры гэтым да адміністрацыйнай адказнасці прыцягваюцца больш за 50 тыс., да крымінальнай - каля 2,5 тыс. вінаватых.

Штогод ад рук сваіх блізкіх гіне звыш 100 грамадзян - гэта траціна ўсіх загінулых ад забойстваў і цяжкіх цялесных пашкоджанняў. І ў больш за 80% выпадкаў першапрычынай злачынстваў і правапарушэнняў у сямейна-бытавых адносінах з'яўляецца злоўжыванне алкаголем.

- Ключавымі прыладамі ў прафілактыцы гвалту ў сям'і з'яўляюцца прафілактычная гутарка, афіцыйнае папярэджанне, ажыццяўленне прафілактычнага ўліку, ахоўнае прадпісанне. У гэтай сувязі ў мэтах выканання плана падрыхтоўкі законапраектаў на 2018 год МУС сумесна з зацікаўленымі дзяржворганамі быў падрыхтаваны праект канцэпцыі закона «Аб супрацьдзеянні хатняму гвалту», - гаворыцца ў адказе.

Па словах прадстаўніка МУС, канцэпцыя не нясе пагрозы традыцыйнаму інстытуту сям'і, не ставіць мэтай змену азначэння сям'і, шлюбу і сямейных адносін, не ўстанаўлівае забарону на выхаванне дзяцей, не змяшчае палажэнні «ювенальнай юстыцыі».

- Асноўнымі мэтамі падрыхтоўкі канцэпцыі з'яўляліся не ўвядзенне новых метадаў і формаў выхавання дзяцей, а абарона правоў і законных інтарэсаў грамадзян, якія падвяргаюцца хатняму гвалту, - піша Алег Каразей. - Паняцці «гендэр» і «гендэрная роўнасць» не ўводзяцца праектам канцэпцыі. Паняцце «хатні гвалт» дакладна вызначае, што гэта наўмысныя супрацьпраўныя дзеянні.

Таму, як тлумачыць прадстаўнік МУС, патрабаванне адной асобы да іншай - напрыклад, выканаць якую-небудзь працу па дому - не будзе кваліфікавацца як хатні гвалт - калі яно не парушае правы, свабоды і законныя інтарэсы, не прычыняе фізічныя і псіхічны пакуты.

Пры дарпацоўцы канцэпцыі былі выдаленыя некаторыя тэрміны, напрыклад, эканамічны гвалт.

Былі прадугледжаны меры, накіраваныя на недапушчэнне неабгрунтаванага ўмяшання ва унутрысямейныя адносіны, пашыраны палажэнні, якія ўстанаўліваюць сістэму абароны правоў і законных інтарэсаў крыўдзіцеляў.

Аднак у канцы ліста МУС адзначае, што пасля рэзанансу ў грамадстве і выказвання думак рэлігійных арганізацый ад падрыхтоўкі асобнага закона ў ведамстве вырашылі адмовіцца.

Last modified onСубота, 20 Кастрычнік 2018 18:20
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць