"Я вельмі ўдзячны і крануты!" Затрыманых у Віцебску падчас малітвы святароў вызвалілі да суда
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Соцыум
- Add new comment
Святары ладзілі малітву і правялі ноч у ізалятары
Суд па адміністрацыйнай справе затрыманых у Віцебску каталіцкіх святароў 9 снежня не адбыўся, паведамляюць вернікі ў сацсетках. Затрыманыя вызваленыя да новага суду.
Рыма-каталіцкага ксяндза Віктара Жука і грэка-каталіцкага айца Аляксея Варанко затрымала міліцыя ўвечары 8 снежня ля гандлёвага цэнтра. Іх абвінавацілі ў правядзенні несанкцыянаванай акцыі. Аднак суддзя вырашыў адправіць справу ў міліцыю на дапрацоўку, паколькі ў матэрыялах недастаткова звестак.
Затрыманыя святары правялі ноч у ізалятары і ў працэсе ўдзельнічалі адтуль жа, праз Skype. Яны патлумачылі, што не ладзілі пікет, а праводзілі малітву за беларусаў. Разам з імі быў сябар, свецкі вернік.
- Дарагія сябры, я вельмі ўдзячны і крануты падтрымкай вас усіх! Сення адбыўся суд па 23.34 (удзел у несанкцыянаваных мерапрыемствах), суддзя адправіў справу на дапрацоўку, я і а. Аляксей Варанко на дадзены момант вызваленыя. Пакуль што столькі магу сказаць - дам ведаць, як будуць развівацца справы. Зробім яшчэ мацней нашу малітву і салідарнасць дзеля Беларусі без гвалту, дзе паважаецца годнасць чалавека! - напісаў кс. Віктар у сваім Фэйсбуку.
Нагадаем, цяпер адміністрацыйны арышт на 10 сутак адбываюць двое іншых святароў - рыма-каталіцкі і ўніяцкі.
Related items
-
Трансляцыя Імшы на беларускім радыё засталася. Разабраліся, чаму вернікі яе не чулі
-
Расіян здзівіла Імша ў галоўным касцёле Мінска. Чым менавіта?
-
Да адкрыцця Чырвонага касцёла ў Мінску засталося паўгода? Што пра гэта думаюць вернікі
-
Святар адказаў на крытыку па рэстаўрацыі касцёла ў Жупранах
-
З Расіі дэпартавалі каталіцкага святара – сітуацыя нестандартная