«Мы не адны». Паглядзіце на малюнак Божай Маці ў лісце зняволенага
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Соцыум
- Add new comment
Валерый - шматдзетны бацька, на волі ў яго засталося трое маленькіх дзяцей
34-гадовы жыхар Мінску Валерый Вішчэня даслаў з папраўчай установы ліст з прыгожым малюнкам Божай Маці. Найсвяцейшая Панна Марыя трымае ў руках ружанец. Цікава, што Валерый адправіў ліст 14 верасня, напярэдадні ўспаміну ў каталіцкім календары Маці Божай Балеснай - на гэта абраз падобны малюнак вязня.
- Мы ведаем, што мы не адны, - піша мужчына. Ён - шматдзетны бацька, на волі ў яго засталося трое маленькіх дзяцей.
За ўдзел у шэсці ў Мінску ў верасні 2020 года Валерыя абвінавацілі ў «арганізацыі ці актыўным ўдзеле у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак» і асудзілі да трох гадоў абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу («хімія»).
З 5 верасня 2021 года Валерый пачаў адбываць пакаранне. Яму можна пісаць па адрасе: Папраўчая ўстанова адкрытага тыпу №9. 210034, г. Віцебск, вул. 3-я Чэпінская, 39. Вішчэні Валерыю Іванавічу.
Related items
-
Чаму ў Беларусі мала святароў і жадаючых імі стаць – меркаванні вернікаў
-
Асаблівы выпадак: вайсковы аркестр суправадзіў каталіцкую працэсію ў Віцебску
-
Надзея на цуд? Фігуру Фацімскай Божай Маці падарылі Пуціну – і гэта не проста сувенір
-
Першыя сёлета масавыя шэсці католікаў прайшлі ў гарадах Беларусі
-
Надзея, маўчанне, малітва. Што цяпер са святарамі, якія хутка могуць пакінуць Беларусь