BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

«Яго больш за ўсіх душылі». 98-гадовая каталіцкая верніца распавяла пра рэпрэсіі ў Гомелі

Верагодна, Кузьму Гулевіча расстралялі карнікі НКУС у лесе за Навабеліцай, дзе цяпер ладзяць маштабныя раскопкі

Вікторыі Гулевіч з «каталіцкай» вёскі Рудня Нісімкавіцкая Чачэрскага раёну на Гомельшчыне - 98 гадоў. І яна дагэтуль спадзяецца знайсці магілу свайго бацькі Кузьмы Амбросавіча - нявінна забітага ў 1938 годзе пасля даносу аднасяльчаніна па абвінавачанні ў шпіянажы і «контррэвалюцыйнай дзейнасці».

Верагодна, Кузьму Гулевіча расстралялі карнікі НКУС у лесе за Навабеліцай - вядомым месцы масавых пахаванняў ахвяр палітычных рэпрэсій. Цяпер там ладзяць маштабныя раскопкі і знаходзяць парэшткі забітых мірных жыхароў. Аднак палітычныя рэпрэсіі пры гэтым не ўзгадваюцца. Па афіцыйнай версіі, на гэтым месцы людзей стралялі нацысты падчас Другой сусветнай вайны.

Вікторыя Кузьмінічна распавяла на відэа журналісту Ларысе Шчыраковай аб тым, як яны з сёстрамі і братам засталіся сіротамі пасля расстрэлу бацьку, як спрабавалі высветліць ягоны лёс, дамагліся рэабілітацыі і шукалі месца расстрэлу бацькі.

Media

Last modified onАўторак, 23 Лістапад 2021 12:24

Каментары   

+1 #1 Уладзімір 2021-11-24 11:19
Па гэтай справе "контрреволюцио нной националистичес кой повстанческой организации, созданной в Чечерском районе польскими разведывательны ми органами" праходзіла каля 20 чалавек з чатырох вёсак Чачэрскага раёна. Акрамя К. А. Гулевіча ў Рудні-Нісімкаві цкай арыштавалі:
Вёска Нісімкавіцкая Рудня.
Гулевіч Адам Аляксандравіч - Нарадзіўся ў 1907 г. Калгаснік. Арыштаваны 26 жніўня 1938 г. Асуджаны на 8 гадоў зняволення ў ППЛ.
Гулевіч Адам Людвігавіч - Нарадзіўся ў 1898 г. Аднаасобнік. Арыштаваны 26 жніўня 1938 г. Асуджаны на 10 гадоў зняволення ў ППЛ.
Гулевіч Аляксандр Людвігавіч- Нарадзіўся ў 1902 г. Аднаасобнік. Арыштаваны 26 жніўня 1938 г. Асуджаны на 8 гадоў зняволення ў ППЛ.
Гулевіч Іван Іванавіч - Нарадзіўся ў 1905 г. Аднаасобнік. Меў 5 дзяцей. Арыштаваны 18 жніўня 1938 г. Асуджаны на 10 гадоў зняволення ў ППЛ.
Гулевіч Казімір Пятровіч - Нарадзіўся ў 1897 г. Калгаснік. Арыштаваны 26 жніўня 1938 г. Прыгавораны да вышэйшай меры пакарання. Расстраляны.
Гулевіч Кузьма Амбросавіч - Нарадзіўся ў 1898 г. Аднаасобнік. Арыштаваны 29 жніўня 1938 г. Прыгавораны да вышэйшай меры пакарання. Расстраляны 19 лістапада 1938 г.
Гулевіч Міхаіл Пракоп’евіч - Нарадзіўся ў 1891 г. Калгаснік. Арыштаваны 26 жніўня 1938 г. Асуджаны на 10 гадоў зняволення ў ППЛ.
Гулевіч Пётр Казіміравіч - Нарадзіўся ў 1900 г. Калгаснік. Арыштаваны 26 жніўня 1938 г. Асуджаны на 8 гадоў зняволення ў ППЛ.
Гулевіч Станіслаў Іванавіч - Нарадзіўся ў 1889 г. Калгаснік. Арыштаваны 26 жніўня 1938 г. Асуджаны на 10 гадоў зняволення ў ППЛ.
Гулевіч Станіслаў Станіслававіч - Нарадзіўся ў 1898 г. Аднаасобнік. Арыштаваны 26 жніўня 1938 г. Асуджаны на 10 гадоў зняволення ў ППЛ.

Арыштаваных, дарэчы, спачатку звозілі з вёсак у чачэрскую ратушу, дзе цяпер музей. Там быў зроблены перавалачны пункт. А ўжо адтуль везлі ў Гомель.
Пастанову на арышт і вобшук падпісаў пэўны Мурашоў.
Цытаваць | Паведаміць мадэратару

Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць