«Заявы аб зносе не маюць падстаў». У Зембіне разабралі частку франтона касцёла
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Соцыум
- Add new comment
Парафія папрасіла перадаць скульптуру Панны Марыі для рэстаўрацыі за ўласныя сродкі
Пасля таго, як 25 лістапада з'явілася інфармацыя пра знос руінаў каталіцкага храма ў вёсцы Зембін Барысаўскага раёна, сітуацыю пракаментавала «Спадчына»:
– У Зембіне, як і абяцалі, дэмантавалі барочны франтон касцёла да ўзроўню карніза, папярэдне зняўшы з яго крыж і скульптуру Дзевы Марыі. Нагадаем, што ў красавіку гэтага года абвалілася частка сцен помніка. Невядома, ці былі праведзены фіксацыйныя абмеры дэмантаванай часткі і адбор проб для фізіка-хімічнага аналізу аддзелкі для будучага аднаўлення. З іншага боку, заявы аб «зносе касцёла» не маюць пад сабой падстаў.
У чэрвені паведамлялася, што «разбіраць мур будуць уручную, па цаглінцы» да ўзроўню карніза – з-за пагрозы абвальвання франтона і сцяны галоўнага фасада. Цяпер афіцыйных звестак пра работы пакуль не публікавалі.
Вядома, што дэмантаваную фігуру Панны Марыі змясцілі ў мясцовы музей. Парафія папрасіла перадаць скульптуру для рэстаўрацыі за ўласныя сродкі – гэта пытанне разгледзяць у Міністэрстве культуры.
Media
Related items
-
Стала вядомая дата верагоднага закрыцця яшчэ аднаго касцёла ў Мінску
-
Упершыню ў Беларусі (ці ў свеце?) асвяцілі абраз, створаны штучным інтэлектам
-
У Чырвоным касцёле ў Мінску адновяць страчаныя роспісы
-
Спрэчных канцэртаў у касцёле ў Брэсце больш не будзе? Так вырашылі ўлады, але не касцёльныя
-
Чырвоны касцёл у Мінску не адкрыюць своечасова. Стаў вядомы новы тэрмін