BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Беларуская актрыса і іканапісец стварае незвычайныя партрэты зняволеных

Сярод апошніх работ Ксеніі – партрэт адваката Аляксандра Данілевіча, асуджанага на 10 гадоў, шматдзетнага бацькі, парафіяніна Чырвонага касцёла.

Праваслаўная верніца, актрыса, мастачка, мазаічыст, іканапісец Ксіша Анёлава (Ксенія Пятросава) стварае партрэты беларускіх зняволеных па палітычна матываваных справах. Сярод апошніх работ Ксеніі – партрэт адваката Аляксандра Данілевіча, шматдзетнага бацькі, парафіяніна Чырвонага касцёла, цяпер закрытага. Нядаўна Аляксандра асудзілі на 10 гадоў пазбаўлення волі, а незадоўга да арышту ён падпісаў антываенны зварот адвакатаў.

Таксама з нядаўніх работ – партрэт былога праваслаўнага святара-манаха Аляксандра Тарасенкі з Гомеля. Цяпер ён у СІЗА па абвінавачванні за каментар у сацсетцы.

Свае работы Ксенія выкладае на асабістай старонцы ў Facebook. Яна распавяла Katolik.life пра тое, што такі незвычайны праект вядзе ўжо больш за два гады, за гэты час створаны дзясяткі партрэтаў зняволеных.

«Пачалося ўсё са смерці Рамана Бандарэнкі, які таксама быў мастаком. Неўзабаве мы пачалі даведвацца пра дзясяткі арыштаваных, і я дала своеасаблівы абет – намалюю ўсіх, і іх выпусцяць, пераможам гэтае зло. Але потым колькасць арыштаваных стала расці ў геаметрычнай прагрэсіі – я малюю за тыдзень тры партрэты, а затрымліваюць трыццаць чалавек. Пісаць партрэты ўсіх фізічна не паспяваю. Аднак я працягваю, гэтага патрабуе мой абет. І гэта своеасаблівы архіў таксама, галасы арыштаваных – каб пра іх памяталі. З сем'ямі некаторых з іх лістуюся».

Ксенія – з Мінска. Раней яна працавала актрысай, радыёвядучай, а іканапіс асвойвала ў Свята-Елісавецінскім манастыры. Работы Ксеніі і яе мамы Алены Пятросавай упрыгожваюць храмы Беларусі, Украіны, Расіі, Грузіі, Францыі, Германіі.

Наш канал в Telegram – только важное. Подписаться >

Media

Last modified onПятніца, 14 Красавік 2023 11:43
Каментары   
+1 #1 Евгений 2023-04-14 12:33
Победить зло можно только добром... Спасибо вам за это важное дело!
Цытаваць | Паведаміць мадэратару
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць