BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Курсы міжнароднай «Акадэміі сям'і» ўпершыню пройдуць у Мінску

Семінары развіваюць уменні і навыкі ў вырашэнні праблем сужэнскага жыцця.

Упершыню курсы IFFD - Міжнароднай федэрацыі развіцця сем'яў - пачнуцца ў Мінску. Курс «Першыя крокі», які прысвечаны праблемам сужэнцаў, якія выхоўваюць малых дзяцей, стартуе 28 студзеня.

Федэрацыя была створана ў 1978 года ў Іспаніі, і з таго часу ў больш за 60 краінах свету праводзіць курсы для сужэнцаў, канферэнцыі, кангрэсы, навучанне, даследаванні. Курсы даюць адукацыю сужэнцам і бацькам з выкарыстаннем сітуацыйнага аналізу (case method). На сустрэчах з удзелам мадэратараў аналізуюцца канкрэтныя праблемныя сітуацыі сем'яў з пошукам рашэнняў. Такім чынам семінары не толькі перадаюць веды, але, у першую чаргу, развіваюць уменні і навыкі ў вырашэнні праблем шлюбнага жыцця. Задача IFFD - пабудова гарманічных адносін і шчаслівых сем'яў.

Сустрэчы ў вялікіх групах з мадэратарамі будуць праходзіць па суботах у грэка-каталіцкім цэнтры на вул. Арджанікідзэ, 6 (метро «Аўтазаводская»). Час пачатку першай сустрэчы - субота, 28 студзеня ў 13.00.

Удзел у курсах пажаданы для абодвух сужэнцаў, паколькі па адзіночцы вучыцца будаваць гарманічныя адносіны не мае сэнсу. Арганізатары не атрымліваюць грошы за правядзенне курсаў, аднак з удзельнікаў вітаюцца ахвяраванні, паколькі неабходныя сродкі на канцылярскія тавары і раздрукоўку матэрыялаў.

Сужэнцам, якія жадаюць удзельнічаць у курсе «Акадэміі сям'і», неабходна зарэгістравацца па тэлефонах: велком (029) 911-18-20 (Алена), МТС (029) 234-05-34 (Павел).

«Акадэмія сям'і» - не будынак, не ўстанова, а супольнасць сем'яў. Адным з заснавальнікаў IFFD быў шматдзетны бацька з Іспаніі Рафаэль Пік. Яго дачка Роза разам з мужам выхоўваюць зараз 15 дзяцей. Пра тое, як жыць шчасліва ў сям'і, Роза Пік напісала кнігу, якую нядаўна прэзентавалі ў Беларусі.

У 2016 годзе курсы «Акадэміі сям'і» правялі ў Гомелі (гл. фота).

Last modified onПятніца, 13 Студзень 2017 20:45
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць