BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

«Камяні сталіся пылам». Што піша пра каханне з турмы шматдзетны бацька-хрысціянін

Таксама дайшла вестка з разважаннем пра свабоду ад праваслаўнага верніка: «Свабода без Хрыста робіць рабства толькі яшчэ больш пачварным».

Цытату з ліста бацькі чатырох дзяцей, хрысціянскага верніка пратэстанцкай канфесіі Змітра Дашкевіча, які адбыў тэрмін, але на волю яго не выпусцілі, апублікавала жонка Наста. Зміцер незвычайна і метафарычна распавёў пра тое, што для яго значыць каханне:

«У нейкі час я пачаў успрымаць каханне як належнае і тое, што само сабою мае быць. А яно не належнае – гэта падарунак Неба, святы дар, які трэба берагчы і шанаваць. І яно не само сабою мае быць – каханне трэба ачышчаць ад пустазелля, зерне кахання трэба збіраць ашчадна, правейваць і рабіць муку, каб шторанак пекчы з яе булачку для сваёй каханай!»

Шматдзетны бацька адбыў увесь тэрмін, якім яго пакаралі за ўдзел у мірнай дэманстрацыі, аднак у той дзень, калі ён павінен быў вярнуцца да сям'і, жонка і дзеці даведаліся, што Змітра не выпусцяць. Супраць яго ўзбудзілі новую крымінальную справу – быццам за злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі.

«І вось я тут – у гэтым жаху. І згарэла ўсё пустазелле, і камяні нават палопаліся ад пекла, якое я праходжу, і сталіся пылам, а зерне кахання ўзыходзіць, і каласуе, і хутка дасць плод стакроць. І я спяку табе, і вам багата смачных булачак, якія будуць таяць у вуснах вашых! Я буду пекчы іх вам кожны ранак».

Ва ўмовах, калі лісты ад зняволеных па палітычна матываваных справах не даходзяць да сяброў, каштоўным уяўляецца кожная вестка ад такіх людзей. Краязнаўца Кастусь Шыталь апублікаваў урывак з ліста да маці праваслаўнага верніка Паўла Севярынца, які асуджаны на 7 гадоў:

«Дзеля сапраўднай свабоды мала вызваліць чалавека ад рабства іншага чалавека. Бо самае страшнае рабства – рабства зла і граху ва ўласным сэрцы. Свабода без Хрыста робіць рабства толькі яшчэ больш пачварным».

Яго жонка Вольга распавядала пра тое, што апошні раз бачыла Паўла на званку ў канцы сакавіка: «Пасля некалькіх пасадак у ШЫЗА ў яго пачаліся праблемы са здароўем, пасля яму далі тры месяцы ПКТ і вось цяпер пераводзяць на турэмны рэжым. Прашу малітвы за яго і за ўсіх вязняў».

Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >

Паўлу ўзмацнілі пакаранне і перавялі ў турму ў Гродна – туды, дзе трымалі мастака Алеся Пушкіна, які памёр у зняволенні.

Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць