У Беларусі прызнаны гісторыка-культурнай каштоўнасцю каталіцкі абрад «Тры каралі»
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Соцыум
- Add new comment
Гэты абрад калядавання адрадзілі ў Лідскім раёне (фота). Таксама ў спіс увайшлі руіны касцёла ў Маладзечанскім раёне.
Беларуская рэспубліканская навукова-метадычная рада па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны 15 траўня прыняла рашэнне аб неабходнасці надання статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці новым аб’ектам спадчыны. Як паведаміў Мінкульт, у спіс увайшоў традыцыйны абрад «Тры каралі», які каталіцкія вернікі праводзяць 6 студзеня ў Лідскім раёне Гродзенскай вобласці.
Гэта абрад калядавання на каталіцкае свята Аб'яўлення Пана (Тры каралі) 6 студзеня. Рэканструкцыю абраду здзейснілі ў 2016-2022 гг. на падставе этнаграфічных звестак супрацоўнікі Дома культуры ў вёсцы Вавёрка.
Мясцовыя старажылы – Тарэза Ясюкайціс, Вальдэмар Аксіновіч і Мечыслаў Трусіла – распавялі этнографам, што ў 1960-я гады ў Ваверку прыязджалі калядоўшчыкі з Ліды, якія хадзілі па вёсцы менавіта на Тры каралі, а не напярэдадні Божага Нараджэння. У мясцовай каталіцкай парафіі падтрымалі ідэю адрадзіць абрад і прапанавалі дапамогу міністрантаў, якія ведаюць калядкі.
З 2017 года работнікі Дома культуры і мясцовыя жыхары пачалі штогод праводзіць адноўлены абрад – з гармонікам і каляднымі песнямі хадзіць па вёсцы ў вобразе Трох каралёў – вестуноў, якія прынеслі свае дары нованароджанаму Дзіцятку Езусу.
Пасля Лідскага раёна аналагічны абрад пачалі праводзіць таксама ў Іўеўскім, Воранаўскім раёнах. У Міністрэрстве культуры аднеслі абрад да катэгорыі «Б», што азначае гiсторыка-культурную каштоўнасць, якая поўнасцю або часткова адноўлена на другасным матэрыяле ці аб’ектыўна з часам можа змяняцца.
Таксама ў спіс дададзены руіны касцёла Ўнебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі 1796-1805 гг. у вёсцы Дубрава Маладзечанскага раёна (на апошнім здымку) – з аднясеннем да катэгорыі «3» – гiсторыка-культурная каштоўнасць, якае мае значнасць для асобнага рэгiёна.
Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >
Related items
-
Чэлендж: беларусам прапануюць арыгінальна адзначыць Дзень святога Казіміра
-
Стала вядома, дзе могуць стварыць «духоўны цэнтр» для католікаў у Беларусі
-
Чырвоны касцёл у Мінску пакуль не адкрыюць – агучана афіцыйная прычына
-
Для чаго ў Беларусі хочуць стварыць «рэлігійныя цэнтры», патлумачыў дэпутат
-
Нацыянальны дзень малітвы ўстанавілі ва Украіне як крыніцу сілы