У касцёлах Беларусі 3 ліпеня моляцца аб супакоі і свабодзе
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Соцыум
- Add new comment
У той жа час у праваслаўных храмах прайшла малітоўная акцыя, якая была ўключана ў афіцыйныя праграмы святочных мерапрыемстваў.
У Рыма-каталіцкай царкве 3 ліпеня адзначаецца свята святога апостала Тамаша. На гэтую ж дату прыпадае галоўнае свята беларускай дзяржавы – афіцыйны Дзень незалежнасці (вызваленне Мінска ад нацысцкай акупацыі).
З гэтай нагоды ў каталіцкіх парафіях падчас святых Імшаў да малітвы вернікаў дадаюць малітоўныя просьбы за краіну. Як сказана ў аб'яве адной з парафій, у гэты дзень тут моляцца аб «супакоі ў свеце, супакоі і свабодзе ў нашай краіне, за тых, хто аддаў сваё жыццё падчас Другой сусветнай вайны».
У праваслаўных храмах краіны 3 ліпеня прайшла акцыя «Усебеларуская малітва за Беларусь», якая была ўключана ў афіцыйныя праграмы святочных мерапрыемстваў. У малебнах удзельнічалі прадстаўнікі мясцовых уладаў, ставілі свечкі ў храмах.
На фота – помнік на гарадскіх могілках у Польшчы на месцы пахавання загінулых жаўнераў Чырвонай арміі з надпісам «За нашу і вашу свабоду».
Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >
Related items
-
Папа Рымскі з лякарні патэлефанаваў Пуціну – каб выратаваць дзве тысячы чалавек
-
Каталіцкія парафіі Беларусі наведае прадстаўнік супольнасці Тэзэ
-
Спрэчных канцэртаў у касцёле ў Брэсце больш не будзе? Так вырашылі ўлады, але не касцёльныя
-
Чырвоны касцёл у Мінску не адкрыюць своечасова. Стаў вядомы новы тэрмін
-
Паранены святар у Польшчы даў сведчанне аб Евангеллі на мільённую аўдыторыю