Дамова паміж Беларуссю і Ватыканам не абмяркоўвалася. Топ-5 цытат Нунцыя
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Соцыум
- Add new comment
Арцыбіскуп Антэ Ёзіч дапамог у вызваленні трыццаці беларускіх грамадзян ва Украіне.
Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Антэ Ёзіч сустрэўся 23 жніўня з Аляксандрам Лукашэнкам у сувязі з завяршэннем сваёй дыпламатычнай місіі ў краіне. Па выніках сустрэчы прадстаўнік Ватыкана заявіў, што «тэма падпісання канкардату паміж Беларуссю і Святым Пасадам не абмяркоўвалася, гэтае пытанне застаецца на будучыню».
Канкардат – пагадненне Ватыкана з дзяржавай, якое рэгулюе прававое становішча Рыма-каталіцкай царквы ў дадзенай дзяржаве і яе адносіны са Святым Пасадам. За такое юрыдычнае ўрэгуляванне адносін, якое б пашырыла магчымасці РКЦ у Беларусі, мясцовы епіскапат выступаў яшчэ ў 2017 годзе. З тых часоў тэма падымалася не аднойчы, казаў пра неабходнасць падпісання канкардату і папярэдні Апостальскі Нунцый.
Прыводзім іншыя ключавыя цытаты арцыбіскупа Антэ Ёзіча з яго заяваў дзяржаўнай прэсе пасля сустрэчы з Лукашэнкам.
«Я працаваў для вашага грамадства. Не толькі для католікаў, не толькі для нашай Царквы, а для ўсіх. І мне было вельмі прыемна».
«Тое, што я бачыў тут, – гэта прыклад і для Еўропы, і для ўсяго свету. Напрыклад, гэта важныя сямейныя і маральныя каштоўнасці, якія мы часам не бачым на Захадзе. Паглядзіце, якая сям'я на Захадзе і якая тут».
«Як народ тут моліцца ... Тут народ больш адчувае сваю веру, жыве і развіваецца. Ёсць цяжкасці, але людзі заўсёды глядзяць на самае важнае».
«Ваш народ – добры, мірны народ. Нягледзячы на ўсе цяжкасці, якія з'яўляюцца, людзі ідуць далей».
У афіцыйным паведамленні адзначаецца, што Лукашэнка падзякаваў Ёзічу «за дапамогу, аказаную пры вызваленні трыццаці беларускіх грамадзян пасля пачатку СВА ва Украіне». Пра што менавіта ідзе гаворка, не ўдакладняецца. Верагодна – аб дапамозе ў выездзе беларускіх кіроўцаў у першыя месяцы пасля ўварвання РФ ва Украіну.
Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >
Related items
-
Тры гады як закрыты Чырвоны касцёл у Мінску: вернікі пачынаюць зваротны адлік
-
Стаў вядомы загадкавы «Асаблівы госць» Юбілею моладзі ў Брэсце
-
«Дзе няма справядлівасці, няма дзяржавы». Папа Рымскі – пра важныя аспекты жыцця грамадства
-
Рэдкі выпадак: дэлегацыя дзяржслужачых разам з біскупамі і праваслаўным святаром наведалі касцёл
-
Каталіцкіх святароў няма сярод вызваленых беларускіх вязняў