BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Айцец Анджэй Юхневіч асуджаны да вялізнага тэрміну зняволення

Як даведаліся вернікі, святар цалкам адмаўляў абвінавачванні і спрабаваў даказаць сваю невінаватасць.

Другі каталіцкі святар у Беларусі асуджаны да працяглага тэрміну зняволення. 30 красавіка ў Шуміліне вынесены прысуд айцу Анджэю Юхневічу, пробашчу мясцовага санктуарыя Маці Божай Фацімскай. Афіцыйна пра гэта пакуль не паведамляецца, але вернікі даведаліся, што святар асуджаны да 13 гадоў зняволення, пры тым, што абвінавачванне настойвала на тэрміне ў 15 гадоў.

Суд праходзіў у закрытым рэжыме, у чым канкрэтна абвінавацілі святара, якога першапачаткова затрымлівалі па «палітычных» матывах — не вядома. З раскладу суда вынікала, што яму інкрымінавалі тры крымінальныя артыкулы, якія тычацца палавых зносін з непаўналетнімі. Таксама было ўказана, што працэс вяла старшыня суда Шумілінскага раёна Іна Грабоўская.

Як даведаліся вернікі, святар цалкам адмаўляў абвінавачванні і спрабаваў даказаць сваю невінаватасць. Аб сфабрыкаванасці справы можна было меркаваць па ўскосных прыкметах.

Наколькі вядома вернікам, абвінавачванне будавалася на паказаннях адной або некалькіх «ахвяр» — не выключана, што яны давалі іх пад ціскам. Па тых звестках, якія дайшлі да вернікаў, у справе святара гаворка ідзе пра падзеі прыкладна 10-гадовай даўніны, таму пабудаваць абвінавачванні маглі толькі на сумніўных паказаннях.

Сам святар у судзе трымаўся ў добрым стане духу. Нагадаем, у дыяцэзіі ніколі ні ад каго не атрымлівалі скаргаў на айца Анджэя. Як адзначаюць вернікі, 13 – асаблівая лічба для католікаў, гэта дата аб'яўленняў Маці Божай у Фаціме, таму асуджанага святара асабліва давяраюць апецы Багародзіцы.

У адрозненне ад прысуду ксяндзу Генрыху Акалатовічу ў Мінску, на які не прыйшлі ні біскупы, ні святары, на суд над айцом Анджэем кожны раз прыязджаў біскуп Віцебскі Алег Буткевіч. У пасёлку бачылі, як падчас пасяджэнняў ён ішоў у капліцу і маліўся там.

Прысуд не ўступіў у сілу, верагодна, святар будзе яго абскарджваць. Гэты працэс можа доўжыцца некалькі месяцаў. Адправіць ліст зняволенаму пакуль можна па ранейшым адрасе (лепш – на рускай мове):

Юхневичу Анджею Марьяновичу
210026, ул. Гагарина 2, СИЗО-2, Витебск

Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >

Last modified onСерада, 30 Красавік 2025 16:40
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць