У Беларусі вырасла колькасць абортаў – на 2,6 тыс. жыццяў
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Соцыум
- Add new comment
У 2013 годзе ў Беларусі было зафіксавана 31 206 абортаў супраць 28 628 абортаў за 2012 год. Пра гэта сведчаць дадзеныя статыстычнага даведніку «Здоровье населения Республики Беларусь 2009-2013″, апублікаванага Нацыянальным статыстычным камітэтам 22 ліпеня.
Для 15%, ці 4784 жанчын гэта была першая цяжарнасць, астатнія раней нараджалі.
Таксама было зафіксавана 27 абортаў у дзяўчынак, маладзейшых за 15 гадоў, 1830 – у дзяўчын у веку 15-19 гадоў, 22319 – у жанчын ад 20 да 34 гадоў. Жанчыны, старэйшыя за 35 гадоў, зрабілі 7030 абортаў. У веку ад 20 да 34 гадоў аборт рабіла кожная пятая жанчына.
Агулам на 100 родаў у Беларусі летась налічвалася 26,6 абортаў, годам раней – 24,9. Колькасць абортаў на 1000 жанчын у веку 15-49 гадоў вырасла ў параўнанні з 2012 годам з 12,0 да 13,3. Колькасць родаў на 1000 жанчын гэтага ўзросту склала 50,1 (было 48,4).
Related items
-
«Дзе няма справядлівасці, няма дзяржавы». Папа Рымскі – пра важныя аспекты жыцця грамадства
-
«Хваліцца не новымі ракетамі і танкамі, а тым...» Беларускі біскуп распавёў пра сваю мару
-
На новы навучальны год благаславілі ў касцёлах Беларусі – топ-9 фота і відэа
-
Упершыню канал святога набраў амаль 1 тысячу падпісчыкаў
-
Іншае меркаванне: не трэба баяцца Лабубу і астатніх цацак-«монстраў»