Сярод вызваленых вязняў няма асуджаных святароў. Але ёсць адзін добры знак
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Соцыум
- Add new comment
Вернікі чакаюць, што прыезд новага Апостальскага нунцыя паспрыяе хутчэйшаму вызваленню святароў.
У чарговай групе памілаваных зняволеных, інфармацыя аб вызваленні якіх з'явілася 2 ліпеня, зноў няма двух каталіцкіх святароў, якія ўжо доўгі час знаходзяцца за кратамі. Папярэдне, як стала вядома вернікам, ксёндз Генрых Акалатовіч і айцец Анджэй Юхневіч не ўвайшлі ў лік 16 памілаваных вязняў.
Афіцыйна паведамлялася, што сярод памілаваных – трое старэйшыя за 50 гадоў, двое маюць хранічныя захворванні, адзін з'яўляецца інвалідам. Нагадаем, ксёндз Акалатовіч, асуджаны за «здраду дзяржаве» на 11 гадоў зняволення, таксама мае цяжкія захворванні і інваліднасць.
Ягоны прысуд ужо ўступіў у сілу і ён знаходзіўся ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Аднак нечакана яго перавялі адтуль у СІЗА Мінска. Наколькі вядома вернікам, гэта здарылася без тлумачэння прычын. Святар зноў утрымліваецца ў камеры СІЗА, яго стан здавальняючы, ён па-ранейшаму трымаецца ў добрым духу.
Вернікі бачаць у гэтым добры знак і надзею на хуткае вызваленне святара – магчыма, перад уручэннем даверчых грамат новым Апостальскім нунцыем, што павінна адбыцца ў бліжэйшы час.
Ці прапаноўвалі ксяндзу Генрыху пісаць прашэнне аб памілаванні – пакуль невядома.
Айцец Юхневіч таксама працягвае знаходзіцца ў СІЗА і чакае абскарджвання свайго прысуду – 13 гадоў зняволення.
Нагадаем, вернікі чакалі, што прыезд новага Апостальскага нунцыя паспрыяе хутчэйшаму вызваленню святароў.
Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >
Related items
-
Навіны перарэгістрацыі: яшчэ два раёны апублікавалі статыстыку
-
«Мой пробашч, і твой, і ваш». Духавенства наведала парафію, дзе быў арыштаваны святар
-
Святар з «адзінага ў Беларусі касцёла з такой назвай» адказвае на практычныя пытанні
-
Без званкоў і лістоў: што вядома пра ксяндза Акалатовіча, які пераведзены ў калонію
-
Што з'явіцца на месцы «глушылкі» каля касцёла ў Мінску і чаму гэта праблема?