«Спадзяюся, што людзі, даведаўшыся пра гэта, умацуюцца ў веры». З'явілася вестка ад ксяндза Акалатовіча
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Соцыум
- Add new comment
Святар церпіць спакусы, але калі «перахрысціць Сатану ружанцам, той адразу перастае нападаць».
Пасля таго, як два месяцы вернікі не атрымлівалі ніякіх вестак пра зняволенага беларускага каталіцкага святара Генрыха Акалатовіча, у пачатку кастрычніка пра яго зноў з'явілася свежая інфармацыя.
Як даведаліся вернікі, асуджаны на 11 гадоў ксёндз Генрых, які знаходзіцца ў калоніі ў Бабруйску, трымаецца ў добрым духу, часта трывае ў малітве, якая дапамагае яму супрацьстаяць спакусам:
«Сатана хоча аслабіць маю веру, пастаянна спакушае, спрабуе пераканаць, што ад мяне ўсе адвярнуліся і забыліся, што нібыта Касцёл, Папа Рымскі нічога не робяць, каб дапамагчы тым, хто нявінна асуджаны».
Але ў святара ёсць ружанец (пацеры для малітвы), і калі ён «перахрысціць Сатану ружанцам, той адразу перастае нападаць».
Святар адзначае, што ў зняволенні яму дапамагаюць таксама ўспаміны кардынала Казіміра Свёнтка, які правёў у савецкіх лагерах 10 гадоў, даваў прыклад мужнасці і стойкасці ў абароне веры, Бога, Каталіцкай царквы:
«Кардынал казаў: кожны на сваім месцы – пробачш, біскуп, кардынал – павінны смела абараняць Касцёл ад Сатаны і ягоных слуг. Ніколі нельга ісці на пагадненне з Сатаной. Ніколі не дапускайце, каб ён кіраваў святаром або біскупам. Жывіце ў капланскай камуніі, дапамагайце адзін аднаму...»
У цэлым, кожны дзень у зняволенні праходзіць аднолькава:
«Так дзень за днём: сядзіш, молішся, узгадваеш апавяданні кардынала Свёнтка і іншых святароў. Малітва, ружанец, успаміны кардынала аб барацьбе з Сатаной – усё гэта вельмі дапамагае перажываць гэтыя выпрабаванні, супрацьстаяць спакусам. Я спадзяюся, што людзі, даведаўшыся пра гэта, таксама ўмацуюцца ў веры».
Сам для сябе святар просіць аб тым, каб Бог умацаваў яго веру, каб ён не збочыў з Божага шляху.
Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >
Related items
-
У Беларусі пробашча касцёла забралі ў войска. Але не надоўга
-
Чаму канцэрты ў касцёле ў Брэсце – з'ява больш небяспечная, чым гэта можа здавацца
-
Чырвоны касцёл: набліжаецца завяршэнне рэканструкцыі
-
Канцэрты ў касцёле Брэста не адмянілі. Біскупы прамаўчалі, арганізатары патлумачылі сваю пазіцыю
-
Святар з Віцебску напісаў аповесць – яна даступная анлайн і бясплатна