Як прасоўваецца рэканструкцыя Чырвонага касцёла ў Мінску – фотафакт
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Соцыум
- Add new comment
Дагэтуль няма яснасці, ці ўпусцяць парафію ў храм пасля завяршэння рэканструкцыі.
У Мінску працягваецца рэканструкцыя комплексу каталіцкага храма святога Сымона і святой Алены, вядомага як Чырвоны касцёл. Свежыя фота, як прасоўваюцца працы, мы заўважылі ў сацсетцы.
Афіцыйнай інфармацыі аб ходзе рэканструкцыі няма, у парафіі таксама не было аб'яў на гэты конт.
Нагадаем, работы пачаліся летам і павінны завяршыцца да студзеня 2027 года. Таму вернікі пачалі зваротны адлік і спадзяюцца, што да адкрыцця храма, закрытага ўжо больш за тры гады, засталося крыху больш за адзін год.
Праўда, пакуль няма ніякай яснасці, ці ўпусцяць парафію ў Чырвоны касцёл пасля завяршэння рэканструкцыі. Былы пробашч ксёндз Уладзіслаў Завальнюк у сваім нядаўнім відэа казаў пра тое, што расцэньвае рэканструкцыю, як «пасільную дапамогу дзяржавы» католікам, якая «шмат матэрыяльнай дапамогі надае ў рэстаўрацыі і будаўніцтве праваслаўных храмаў».
Таксама святар распавядаў, што стараецца часта наведваць плошчу перад храмам, каб маліцца аб яго больш хуткім адкрыцці.
Ён адзначаў, што на рэканструкцыі Чырвонага касцёла працуюць наёмныя работнікі мусульмане з краін Азіі, і нагадваў, што і пры будаўніцтве храма працавалі мусульмане – «магчыма, у падзяку за клопат Эдварда Вайніловіча [фундатара Чырвонага касцёла] перад царом, каб мусульмане мелі сваю мячэць у Мінску».
Media
Related items
-
Каштоўны абраз з'явіцца ў касцёле ў Магілёве – яго аўтар вырабіў копію крыжа Ефрасінні Полацкай
-
Фестываль арганнай музыкі Ars Magna Organi 2026 пройдзе ў касцёлах Беларусі
-
Які заробак у святароў? Адказаў бацюшка з Беларусі, які жыве ў Італіі
-
Сваю «Радаўніцу» адзначылі і католікі – у адзіным такім месцы ў Беларусі
-
Несправядліва. З'явілася версія аб падставе для зняволення каталіцкага святара ў Беларусі