Знойдзеныя парэшткі ў Мінску пакуль не перадалі парафіі, будоўля працягваецца
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Соцыум
- Add new comment
Раней на гэтай пляцоўцы сіламі вернікаў быў створаны парк.
Астанкі пахаваных на старадаўніх Залатагорскіх могілках у Мінску пакуль не перадалі каталіцкай парафіі Найсвяцейшай Тройцы (святога Роха), даведаліся вернікі. Нагадаем, з пачаткам будаўніцтва, якое закранула тэрыторыю былых могілак, раней перададзеную ў карыстанне парафіі, сталі знаходзіць чалавечыя парэшткі.
Наколькі вядома вернікам, пасля правядзення экспертызы парэшткаў, прадугледжанай законам, іх абяцалі перадаць парафіі для перапахавання на ўчастку былых могілак, які застаўся не кранутым. Але пакуль гэтага не адбылося, і Дзяржкамітэт судэкспертыз нічога не паведамляў аб выяўленні парэшткаў і іх даследаванні.

Раней на гэтай пляцоўцы сіламі вернікаў быў створаны парк. Як цяпер выглядае гэтая тэрыторыя, відаць на здымках, якія мы заўважылі ў сацсетцы. Проста за крыжам стаяць краны, якія ўзводзяць навучальную ўстанову КДБ.
У парафіі працягваюць малітву аб тым, «каб парэшткі нашых продкаў, пахаваных на Залатагорскіх могілках, не былі знішчаныя».
Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >
Related items
-
У Беларусі пробашча касцёла забралі ў войска. Але не надоўга
-
Каб знайсці грошы на рамонт касцёла ў Рэчыцы, на аўкцыён выставілі карціну
-
Чаму канцэрты ў касцёле ў Брэсце – з'ява больш небяспечная, чым гэта можа здавацца
-
Чырвоны касцёл: набліжаецца завяршэнне рэканструкцыі
-
Канцэрты ў касцёле Брэста не адмянілі. Біскупы прамаўчалі, арганізатары патлумачылі сваю пазіцыю