«На ўсе аргументы – адмова». У Мінску вернікам не дазволілі памаліцца ля Чырвонага касцёла ў памятную дату
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Соцыум
- Add new comment
Былы пробашч пабываў на прыёме кіраўніка «Мінскай спадчыны» і распавёў пра вынік.
Ксёндз Уладзіслаў Завальнюк, экс-пробашч парафіі Чырвонага касцёла ў Мінску, адказны за працэс беатыфікацыі яго фундатара, Слугі Божага Эдварда Вайніловіча распавёў пра вынік сваёй размовы з дырэктарам «Мінскай спадчыны».
Ва ўласнасці гэтага дзяржпрадпрыемства знаходзіцца Чырвоны касцёл, пад сцяной якога пахаваны Вайніловіч. Да 10-й гадавіны абвяшчэння яго Слугой Божым, якую адзначаць 10 красавіка, ксёндз прасіў дапусціць яго і групу вернікаў наведаць саркафаг Вайніловіча, каб памаліцца, ускласці кветкі.
У касцёле цяпер праводзяць рэканструкцыю і будынак закрыты высокім плотам, доступ на яго тэрыторыю забаронены. Таму святар звяртаўся да кіраўніка «Мінскай спадчыны», каб той дазволіў у адзін з выходных дзён, калі працы не вядуцца, падыйсці да саркафагу.
Святар выклаў смелае відэа, у якім паведаміў, што атрымаў адмову і «ніякія аргументы не дапамаглі», хоць папярэджваў, што намер адведаць саркафаг Слугі Божага мае чыста духоўны і малітоўны характар у мэтах ушанавання памяці – без аніякай палітычнай афарбоўкі:
«Ніхто не скажа, што я праводжу нейкую нездаровую агітацыю. Божае – Богу, а кесарава – кесару».
Ксёндз сказаў, што мэтай з'яўляецца малітва аб заступніцтве Эдварда Вайніловіча «над усімі намі – праведнымі і неправеднымі», і нагадаў, што «мы усе ўміручыя, усе тут часова, усіх нас чакаюць могілкі – там нашы месцы».
Як адзначыў святар, наконт рэканструкцыі касцёла чыноўнік запэўніў, што праца выконваецца сумленна, і толькі пасля яе заканчэння магчыма будзе «ўсё ацаніць і ўбачыць»:
«Прасіў прабачэння, што мы не можам падыйсці да саркафагу і ўбачыць святыню – як праводзіцца рамонт. Я прыводзіў прыклады будаўніцтва і рамонта храмаў, калі духавенства прыходзіць у касках у суправаджэнні спецыялістаў – не пераканаў».
Ксёндз задаўся пытаннем: «Няўжо прыйдзецца звяртацца ў вышэйшыя інстанцыі, каб аддаць пашану памерламу?» І зноў падкрэсліў, што «тут няма аніякай палітыкі – толькі малітва і падзяка Богу за такога чалавека».
Святар не губляе надзею, што «Слуга Божы пакіруе сэрцамі чыноўнікаў, бо памятаць пра памерлым і наведваць месцы іх спачынку – гэта святая справа».
Media
Related items
-
Упершыню за апошнія гады католікам у Баранавічах дазволілі правесці Крыжовы шлях вуліцамі горада
-
Дзяржорганы звярнуліся да святароў з просьбай дапамагчы ў далікатнай справе
-
Пад Мінскам плануюць пабудаваць новы касцёл – якім ён будзе
-
Ліквідавана арганізацыя, але не супольнасць. Як жывуць парафіі, якія не прайшлі рэгістрацыю
-
Ля храма Труны Гасподняй упалі аскепкі іранскай ракеты: базіліку могуць не адкрыць да Вялікадня