Logo
Print this page

Як цяпер выглядае старадаўні касцёл, на выратаванне якога дзяржава збірае ахвяраванні

Апошнія паўгады не паведамлялася, колькі сабрана грошай і калі пачнуцца працы – тым часам помнік працягвае разбурацца.

Свежыя фота і відэа вядомага закінутага касцёла — святога Мікалая ў вёсцы Княжыцы Магілёўскага раёна — мы заўважылі ў сацсетках. На здымках, якія зрабілі турысты, добра відаць цяперашні стан храма, які мае патрэбу ў тэрміновых супрацьаварыйных працах.

Як і касцёл у Селішчы, які ўжо пачынаюць ратаваць, гэты храм уваходзіць у спіс ахоўных дзяржавай помнікаў архітэктуры і належыць дзяржаве, таму яна павінна пра яго клапаціцца. Але цягам многіх гадоў грошай у бюджэце хоць бы на кансервацыю будынка так і не знайшлі.

Таму ў канцы 2025 года Магілёўскі райвыканкам аб'яўляў аб зборы ахвяраванняў для правядзення супрацьаварыйных мерапрыемстваў і кансервацыйных работ.

З таго часу не паведамлялася, колькі сабрана грошай і калі пачнуцца працы — тым часам помнік працягвае разбурацца.

Media

Last modified onПятніца, 05 Чэрвень 2026 20:46
FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.