На выратаванне вядомага касцёла дзяржава так і не знайшла грошай і звярнулася да грамадзян
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Соцыум
- Add new comment
Па законе, захаванасць гісторыка-культурнай каштоўнасці абавязаны забяспечыць уласнік.
Магілёўскі райвыканкам 18 лістапада абвясціў аб зборы ахвяраванняў для правядзення супрацьаварыйных мерапрыемстваў і кансервацыйных работ закінутага касцёла святога Мікалая ў вёсцы Княжыцы – папулярнае месца для фотасесій.
Публікацыю назвалі «зваротам да спадкаемцаў гісторыка-культурных каштоўнасцяў Магілёўшчыны» і адзначылі, што будынак храма мае патрэбу ў правядзенні тэрміновых супрацьаварыйных і кансервацыйных работ. Для гэтага адкрылі дабрачынны рахунак і звярнуліся «да ўсіх неабыякавых з просьбай аказаць фінансавую дапамогу».
Будынак XVII стагоддзя ўваходзіць у спіс ахоўных дзяржавай помнікаў архітэктуры і належыць дзяржаве, таму яна павінна пра яго клапаціцца. Але цягам некалькіх гадоў грошай у бюджэце нават на кансервацыю будынка так і не знайшлі.
Яшчэ ў 2015 годзе касцёл у Княжыцах, які ўваходзіць у спіс гісторыка-культурнай спадчыны краіны, уключылі ў рэгіянальны комплекс мерапрыемстваў па рэалізацыі ў Магілёўскім раёне дзяржпраграмы «Культура Беларусі» на 2016-2020 гады. На аднаўленчыя работы абяцалі выдзеліць каля 370 тысяч рублёў. Але сродкаў ні ў раённым, ні ў абласным бюджэтах не знайшлося.
Па законе, захаванасць гісторыка-культурнай каштоўнасці абавязаны забяспечыць уласнік. Будынак стаіць на балансе Княжыцкага сельвыканкама, але ўсё, што там змаглі зрабіць – аперазалі небяспечны аб'ект драўляным плотам, закалацілі ўсе ўваходы, па перыметры развесілі шыльды: «Уваход забаронены».
У 2024 годзе мясцовыя жыхары накіроўвалі петыцыю з просьбай аднавіць гэты аб'ект гісторыка-культурнай спадчыны. Але сродкаў так і не выдзелілі нават на мінімальныя працы.
Цяпер грошы спрабуюць сабраць праз дабрачынны рахунак. Пералічыць ахвяраванні можна па гэтых рэквізітах:
№ BY67AKBB36410573113537000000 в ОАО АСБ «Беларусбанк»
МОУ №700, BICAKBBBY2Х, УНП 700020223
с пометкой «Костел св. Николая» в аг. Княжицы Могилевского района
Media
Related items
-
Нарэшце: старадаўні касцёл на Віцебшчыне, лёс якога хвалюе грамадскасць, пачалі ратаваць
-
Надзея, маўчанне, малітва. Што цяпер са святарамі, якія хутка могуць пакінуць Беларусь
-
Паглядзіце на католікаў у сталіцы Башкартастана – там пабудуюць першы каталіцкі храм
-
Выпускнікі прыйшлі ў касцёлы, каб падзякаваць Богу і папрасіць дабраславення
-
«Вялікая бяда». Яшчэ 5 каталіцкіх святароў вымушаны пакінуць Беларусь – з'явілася рэакцыя вернікаў