Як гучыць Бах на 100-гадовым аргане ў драўляным беларускім касцёле, паказала парафія
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Соцыум
- Add new comment
А ў Пружанах прафесар з ЗША дасць канцэрт на новым у Беларусі аргане.
У драўляным касцёле ў вёсцы Парэчча Гродзенскага раёну, у якім знаходзіцца старадаўні арган, 12 ліпеня адбыўся канцэрт у межах фестывалю арганнай музыкі Ars Magna Organi.
100-гадовы арган зайграў творы Баха, Вайса і іншых знакамітых аўтараў у пары з класічнай гітарай, паведаміла парафія. На аргане грала выканаўца з Мінска Аляксандра Машуціна [глядзіце відэа ніжэй].
А 18 ліпеня ў касцёле ў Пружанах на Брэстчыне адбудзецца важная падзея: асвячэнне і інаўгурацыя новага ў Беларусі аргана. Яму таксама ўжо больш за 100 гадоў. Гэта інструмент галандскага майстра, які знаходзіўся ў рэфарматарскіх храмах у Нідэрландах, а ў 2026 годзе быў перавезены ў Пружаны.
Для Беларусі гэта вельмі рэдкая падзея – перанос гістарычнага інструмента заходнееўрапейскай арганабудаўнічай традыцыі. Усяго ў Беларусі цяпер два гістарычных галандскіх аргана – яшчэ адзін быў перанесены ў магілёўскі касцёл у 2018 годзе.
Інаўгурацыйны канцэрт 18 ліпеня дасць Штэфан Энгельс (Германія/ЗША) – прафесар універсітэту ў Даласе, паведаміў мастацкі кіраўнік фестывалю Аляксандр Бурдзялёў.
Media
Related items
-
Колькі ахвяруюць за хрост у касцёле, абмеркавалі ў Гродне
-
Пачынаецца новы этап рэканструкцыі Чырвонага касцёла ў Мінску. Пра што гэта сведчыць?
-
Асаблівы выпадак: каталіцкі санктуарый у прыватным парадку наведаў старшыня райвыканкаму
-
У «беларускім» касцёле ў Варшаве развіталіся з пісьменніцай Святланай Курс: «Яна шукала паяднання з Госпадам»
-
Трансляцыя Імшы на беларускім радыё засталася. Разабраліся, чаму вернікі яе не чулі