Logo
Print this page

У Беларусі пробашча касцёла забралі ў войска. Але не надоўга

У хуткім часе пасля прызыву яго раптоўна адпусцілі – ксёндз з'яўляецца адзіным святаром у буйной парафіі.

Каталіцкага святара прызвалі на вайсковыя зборы – гэта асаблівы для Беларусі выпадак. Як даведаліся вернікі, павестку атрымаў пробашч парафіі Нараджэння Божай Маці ў Гомелі ксёндз Аляксандр Канановіч, лідар хрысціянскага музычнага праекту Step Project.

Па звестках каталіцкіх вернікаў Беларусі, святара прызвалі на зборы і накіравалі ў вайсковую частку ў Асіповічах. Куды дакладна – невядома, але, верагодна, у артылерыйскую брыгаду. Па паведамленнях прэсы, менавіта туды ў апошнія дні масава прызывалі жыхароў Гомельскай вобласці – на ваенныя зборы па праверцы мабілізацыйнай гатоўнасці воінскіх часцей. Зборы доўжацца 60 дзён.

Але святар прабыў у войску ўсяго пару дзён – яго раптоўна адпусцілі, і 17 верасня ён вярнуўся ў Гомель, даведаліся вернікі. Яны мяркуюць, што заступіўся біскуп. Ксёндз Аляксандр, ва ўмовах вострага недахопу духавенства, з'яўляецца адзіным святаром у буйной гомельскай парафіі.

Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >

Last modified onЧацвер, 17 Верасень 2026 13:19
FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.