Logo
Print this page

Хацеў памерці ў Беларусі. Вернік наведаў ксяндза, які пасля 36 гадоў служэння вымушана вярнуўся ў Польшчу

«Не ведае, ці наважыцца некалі адведаць Налібакі ізноў, бо баіцца, ці вытрымае сэрца».

Беларускі вернік, які паходзіць з мястэчка Налібакі на Стаўбцоўшчыне, а цяпер жыве ў Чэхіі, наведаў у Польшчы святара, які служыў у Беларусі 36 гадоў, а сёлета не атрымаў працягу дазволу на рэлігійную дзейнасць у краіне.

На сваёй старонцы Дзмітрый Гурневіч распавёў пра кранальную сустрэчу са сваім былым пробашчам. Гэта ксёндз Мар'ян Шэршань, які вымушана вярнуўся ў Польшчу:

«Ксёндз хацеў памерці ў Налібаках. Кажа, што прывыкаць да жыцця ў Польшчы не проста, хаця ён тут нарадзіўся. Але не ведае, ці наважыцца некалі адведаць Налібакі ізноў, бо баіцца, ці вытрымае сэрца».

Сустрэча прайшла побач з Беларуссю, на Падляшшы, дзе цяпер жыве святар – у плябаніі яму далі два пакоі:

«Ксёндз Мар’ян – хадзячы архіў. За 36 год ён вывучыў усю ваколіцу, бо хто як не ён хрысціў і хаваў усіх мясцовых, даваў шлюбы, бежмаваў, прычашчаў».

З Беларусі місіянер прывёз валізкі, з якімі і прыехаў у краіну ў 1990 годзе. Цяпер у іх – здымкі, паштоўкі, успаміны...

Media

Last modified onПятніца, 13 Лістапад 2026 11:11
FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.