Беларусы змогуць паехаць у Ізраіль без віз ужо на Каляды
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Соцыум
- Comments (1)
Беларусы змогуць знаходзіцца ў Ізраілі без віз тэрмінам да 180 дзён у год, роўна як і грамадзяне Ізраіля ў Беларусі.
Ужо ў канцы снежня 2014 года Беларусь і Ізраіль увядуць доўгачаканы бязвізавы рэжым. Па словах ізраільскага амбасадара ў Беларусі Іосіфа Шагала, на Раство Хрыстова (якое большасць хрысціянаў свету святкуюць 25 снежня - рэд.) беларусы ўжо дакладна змогуць паехаць на Зямлю Абетаваную без віз.
Падпісанне дакумента чакаецца 19 верасня. Бязвізавы рэжым паміж Беларуссю і Ізраілем уступіць у сілу праз 90 дзён з дня падпісання пагаднення. Пасля чаго беларусы змогуць знаходзіцца ў Ізраілі без віз тэрмінам да 180 дзён у год, роўна як і грамадзяне Ізраіля ў Беларусі.
Дарэчы, новаўвядзенні закрануць толькі ўладальнікаў грамадзянскіх пашпартоў, але не службовых і дыпламатычных.
Паводле ізраільскай амбасады, у 2013 годзе візы ў гэтую краіну атрымалі 13 тысяч беларусаў.
Чытайце па тэме: РАСТВО - АБУДЗІЦЬ СЭРЦЫ ДА СУСТРЭЧЫ З ЕЗУСАМ
Related items
-
Цудоўная гісторыя ў Вербную нядзелю: дзядулі ў Гродне дапамаглі праз «сілу Threads»
-
Новы факт ціску на католікаў у РФ: з храма ва Уладзіміры патрабуюць прыбраць абраз заступніка парафіі
-
Дзяржорганы звярнуліся да святароў з просьбай дапамагчы ў далікатнай справе
-
Пад Мінскам плануюць пабудаваць новы касцёл – якім ён будзе
-
Беларуская праваслаўная царква заклікала не верыць ШІ-святарам
RSS-стужка каментароў гэтага запiсу