BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Семінар «Біблія - ​​кніга Бога або чалавека?» пройдзе ў Катэхетычным каледжы ў Баранавічах

Катэхетычны каледж імя Зыгмунта Лазінскага сардэчна запрашае 11 кастрычніка 2014 г. на навукова-практычны семінар “Біблія — кніга Бога ці чалавека?”

Праграма:

8.00 – 10.00 – рэгістрацыя ўдзельнікаў;

10.00 – адкрыццё семінара;

10.15 – даклад і абмеркаванне новых біблійных адкрыццяў у ваколіцах Ерусаліма (Кс. Дарыюш Пеляк, Масква-Ерусалім (Расія));

11.00 – даклад і абмеркаванне тэмы паўставання і фарміравання біблійных тэкстаў (Кс. Адам Дынак, Віцебск (Беларусь));

11.30 – перапынак на каву;

12.15 – даклад і абмеркаванне праблематыкі перакладаў Бібліі на сучасныя мовы (Д-р Андрэй Дзясніцкі, Масква (Расія));

13.00 – перапынак на абед;

15.00 — Святая Імша;

16.00 – інаўгурацыя новага навучальнага года ў каледжы;

17.30 — даклад і абмеркаванне новых форм евангелізацыі (Біблія і ІІ Ватыканскі Сабор) – (Д-р Франц Коглер, Лінц (Аўстрыя));

18.15 – адкрыццё экспазіцыі “Дарогаю Бібліі” і падвядзенне вынікаў семінара;

18.45 – вячэра.

 

Вельмі просім студэнтаў і гасцей

паведаміць аб сваім удзеле заўчасу!!!

Кантактны тэлефон для рэгістрацыі : +375295135792

Last modified onПанядзелак, 22 Верасень 2014 10:48
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць