BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Рэлігійны пераслед ва Украіне: святары і святыні ў небяспецы

Апошнія месяцы ва ўсходніх рэгіёнах Украіны прадстаўнікі так званых Данецкай і Луганскай «народных рэспублік» працягваюць рэлігійны пераслед.

Прарасійскія баевікі і далей планамерна захопліваюць храмы і малітоўныя дамы, робячы невыноснымі ўмовы для вызнання веры. Пад пагрозай мэтанакіраваных выкраданняў, катаванняў і нават забойстваў знаходзяцца ўсе хрысціяне, якія не адносяцца да Маскоўскага патрыярхату. У выніку абстрэлаў жылых кварталаў разбурэнням падвяргаюцца храмы і культавыя будынкі, у тым ліку і УПЦ (МП), прыводзячы да ахвяраў сярод мірнага насельніцтва, паведамляецца на risu.org.ua.

Пра гэта паведамляе Інстытут рэлігійнай свабоды па выніках аналізу фактаў жніўня-верасня 2014 года.

Вось некаторыя з першых фактаў пераследаў:

4 жніўня ў выніку абстрэлу Луганска загінуў клірык Георгіеўскага храма УПЦ (МП) протаіерэй Уладзімір Крэслянскі, у святара засталіся жонка і пяцёра дзяцей.

7 жніўня ў выніку прамога трапляння артылерыйскага снарада згарэў Благавешчанскі храм УПЦ (МП) у Горлаўцы Данецкай вобласці. На шчасце, усе супрацоўнікі і наведвальнікі храма засталіся жывыя.

8 жніўня ў Данецку падчас абстрэлу пацярпеў катэдральны сабор УГКЦ Пакрова Прасвятой Багародзіцы. Як паведамілі мясцовыя грэка-католікі, снарад трапіў у царкоўны двор — у выніку выбуху пашкоджаны вароты. Выбухная хваля таксама выбіла шкло ў адміністрацыйным будынку храма. Абыйшлося без ахвяраў — на момант артабстрэлу людзей на тэрыторыі сабора не было.

Поўны спіс фактаў да канца верасня можна знайсці на старонцы Інстытута рэлігійнай свабоды.

Прыведзеныя вышэй факты сведчаць аб тым, што з сакавіка 2014 Цэрквы на ўсходзе Украіны, іх святары і вернікі з’яўляюцца аб’ектамі мэтанакіраванага пераследу з боку прарасійскіх сепаратыстаў з мэтай запалохвання і поўнага спынення іх рэлігійнай і дабрачыннай дзейнасці. Ідэалогія самаабвешчаных «ДНР» і «ЛНР» выключае свабоду веравызнання, абвяшчаючы адзінай магчымай дактрынай маскоўскую канцэпцыю «Рускага свету» на чале з Рускай Праваслаўнай Царквой, як адзначае Інстытут рэлігійнай свабоды ў Кіеве.

Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць