BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Вызваленне на свята і 45 сутак за кратамі. Што вядома пра святароў, якіх затрымлівалі на Віцебшчыне

Пробашч парафіі ў Ідолце быў асуджаны на 7 сутак, а пробашч у Мёрах правёў у зняволенні трое сутак, але вінаватым яго не прызналі.

Афіцыйных паведамленняў пра каталіцкіх святароў, якія былі затрыманыя сілавікамі ў Віцебскай вобласці, так і не з'явілася, таму публікуем звесткі, якія сталі вядомыя ад вернікаў.

Пробашч парафіі ў Мёрах дэкан Мёрскага дэканата ксёндз Андрэй Кулік прабыў за кратамі трое сутак. Пры гэтым, яго не прызналі ў чымсьці вінаватым і не прысуджалі арышт – справу адправілі на дапрацоўку. Ксяндза Андрэя ўсё ж пазбавілі магчымасці цэлебраваць нядзельную ўрачыстую святую Імшу ў касцёле на Спасланне Святога Духа, аднак на гэта свята яго вызвалілі – пад вечар у нядзелю.

Пробашч суседняй парафіі ў Ідолце ксёндз Вячаслаў Адамовіч быў асуджаны на 7 сутак арышту і ўжо выйшаў на волю. У чым яго абвінавацілі, дакладна не вядома, але відавочна – за дзеянні ў інтэрнэце, як і пробашча полацкай грэка-каталіцкай парафіі айца Аляксандра Шаўцова.

Нагадаем, яму першапачаткова прысудзілі 15 сутак арышту з-за наяўнасці спасылак на інфармацыйныя рэсурсы, абвешчаныя «экстрэмісцкімі». Затым асудзілі наноў і дадалі яшчэ 30 сутак. Такім чынам, святар правядзе за кратамі 45 сутак.

Наш канал в Telegram – только важное. Подписаться >

Адзначым, што для арыштаваных па палітычна матываваным справах ствараюць надзвычай жорсткія ўмовы ў ізалятарах – пазбаўляюць матрацу, падушкі, лістоў, перадач, прымяняюць іншыя абмежаванні. 

Таксама асуджаны на арышт за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў» затрыманы ў Мінску былы семінарыст, выкладчык катэхезы ў архікатэдральным касцёле Уладзіслаў Беладзед. Пакуль вядома пра адзін прысуд – 15 сутак арышту.

Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць