BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Ватыкан: ваенна-палітычныя метады ва Украіне аказаліся неэфектыўнымі

На сустрэчы міністраў замежных спраў краін АБСЕ ватыканскі дыпламат, акрамя таго, узгадаў аб пераследзе хрысціян у свеце.

“Ваенна-палітычны інструментарый, які знаходзіцца ў распараджэнні АБСЕ для спынення канфліктаў, ва Украіне аказаўся неэфектыўным, паколькі існуе адсутнасць палітычнай волі, каб выкарыстаць яго ў духу даверу”, - сказаў падчас пасяджэння Савета міністраў замежных спраў Арганізацыі, арцыбіскуп Дамінік Мамбэрці. Зыходзячы кіраўнік ватыканскай дыпламатыі запэўніў, што як Папа, так і Каталіцкі Касцёл блізкія да ўсіх, хто пакутуе ў выніку канфлікту. У гэтым кантэксце, прадстаўнік Святога Пасаду ўзгадаў пра чалавечыя ахвяры, парушэнне асноўных правоў чалавека і велізарныя матэрыяльныя страты. Ён падкрэсліў, што лепшым рашэннем застаюцца дыялог і перамовы.

Спасылаючыся на круглыя гадавіны першай і другой сусветных войнаў, якія адзначаюцца ў гэтым годзе, арцыбіскуп Мамбэрці нагадаў, што маральным імператывам з’яўляецца пазбяганне ўсімі магчымымі сродкамі жорсткасці і падзелаў з мінулага, што вельмі часта падсілкоўваецца бессэнсоўнай прапагандай і рэалізацыяй асабістых інтарэсаў.

На сустрэчы міністраў замежных спраў краін АБСЕ ватыканскі дыпламат, акрамя таго, узгадаў аб пераследзе хрысціян у свеце, у тым ліку ў рэгіёнах, якія мяжуюць з краінамі, што ўваходзяць у Арганізацыю. Ён падкрэсліў, што як дзяржавы-члены, так і іх партнёры павінны выказацца супраць гэтай несправядлівасці і абуральных парушэнняў правоў чалавека па прычыне веры. У гэтым кантэксце, арцыбіскуп Мамбэрці нагадаў заклік папы Францішка да новай салідарнасці мусульман і хрысціян у барацьбе супраць тэрарызму.

radiovaticana.va

Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць