Папа Францішак запаліў самую высокую елку ў свеце з дапамогай планшэта
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Царква
- Add new comment
"Калі ў вас ёсць нешта цёмнае ў душы, папрасіце ў Госпада аб прабачэнні. Гэтая выдатная магчымасць у гэтае Раство - зрабіць чыстай душу!"
7 снежня 2014 г. вечарам папа Францішак запаліў агні самай высокай каляднай ёлкі ў свеце. Больш за тысячу святочных лямпачак робяць контур святочнага дрэва на схіле пагорка ў італьянскім гарадку Губбіо. Пантыфік запаліў іх з дапамогай планшэта. На цырымоніі Папа не прысутнічаў асабіста, але прыняў у ёй удзел праз відэа-канферэнцыю. Пантыфік звернуўся з прамовай да жыхароў і турыстаў, якія спецыяльна прыбылі на адкрыццё гэтай ёлкі.
Яе святочныя агні будуць гарэць да 6 студзеня 2015 г. Ёлка з Губбіо з’яўляецца сімвалам спакою і братэрства паміж народамі. У 1991 г. трапіла ў кнігу рэкордаў Гінэса як самая высокая калядная ёлка. Вышыня яе складае 750, а шырыня — 450 метраў. У 2011 г. яе ўрачыста адкрыў папа на пенсіі Бэнэдыкт XVI, а годам пазней Прэзідэнт Італіі Джорджа Напалітана.
- Мы хочам, каб святло Хрыста ззяла ў нас, - сказаў падчас цырымоніі Папа. - Святло ў душы, у сэрцы - прабачэнне, адсутнасць варожасці, якая цемра. Калі ў вас ёсць нешта цёмнае ў душы, папрасіце ў Госпада аб прабачэнні. Гэтая выдатная магчымасць у гэтае Раство - зрабіць чыстай душу!
Related items
-
Дзе глядзець відэа-онлайн на Раство-2025 – падборка трансляцый з касцёлаў
-
У Мінску закрылася папулярная хрысціянская крама – але ўсе ўзрадаваліся
-
Сімвалічна: Святло міра ў цемры на фоне калючага дроту перадалі ў Беларусь з Польшчы
-
Названыя прычыны пажару ў касцёле ў Сапоцкіне, біскуп выступіў са зваротам
-
Бэтлеемскі агонь міру, які ужо прывезлі ва Украіну, даставяць у Беларусь і Расію