BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Папа на Сусветны дзень хворых: «лішнія жыцці» - гэта вялікі падман

З нагоды 23-га Сусветнага дня хворых, які будзе адзначацца 11 лютага 2015 г., папа Францішак звярнуўся да ўсіх абцяжараных хваробамі людзей, а таксама да прафесіяналаў і валанцёраў у галіне аховы здароўя.

Сёлетняя тэма Сусветнага дня хворых запрашае нас задумацца над фразай з кнігі Ёва: “Я быў вачыма сляпому і нагамі кульгаваму” (Ёв 29,15). Словы Ёва сведчаць аб дапамозе, якую гэты справядлівы чалавек, што карыстаўся павагай у сваім горадзе, аказваў бедным, сіротам і ўдовам.

У сваім пасланні Святы Айцец разглядае гэту фразу з пункту гледжання “sapientia cordis” – мудрасці сэрца. На яго думку, гэта мудрасць – не тэарэтычныя, абстрактныя веды, а практычнае служэнне братам і сёстрам, якія пакутуюць. І ў наш час многія хрысціяне дапамагаюць хворым, якія патрабуюць пастаяннага клопату, гаворыцца ў пасланні Папы.

З часам гэта дапамога можа стаміць і абцяжарыць. Адносна лёгка дапамагаць чалавеку цягам некалькіх дзён, значна цяжэй клапаціцца аб ім месяцамі ці гадамі. І ўсё ж, гэта вялікі шлях! – упэўнены Пантыфік. Час, праведзены з хворым – святы час. Дзякуючы нашай блізкасці і прыхільнасці хворы пачувае сябе любімым і суцешаным.

З іншага боку, вялікая хлусня хаваецца за фразамі аб “якасці жыцця”, якія прымушаюць людзей думаць, што жыццё цяжка хворага чалавека не вартае таго, каб быць пражыта! – папярэдзіў Святы Айцец. Часам у спешцы мы забываемся пра вялікую каштоўнасць часу, праведзенага ля ложка хворага. Папа нагадаў, што дабрачыннасць патрабуе часу.

Часу, каб клапаціцца пра хворага, наведваць яго, як сябры Ёва, якія “сядзелі з ім на зямлі сем дзён і сем ночаў; і ніхто не казаў яму ні слова, бо бачылі, што пакута яго вельмі вялікая” (Ёв 2:13). І ўсё ж яны асуджалі яго, думаючы што ён быў пакараны Богам за грахі. Сапраўдная дабрачыннасць не судзіць і не чакае пахвалы за тое дабро, якое робіць, гаворыцца ў пасланні папы Францішка Сусветны дзень хворых.

radiovaticana.va

Last modified onСерада, 31 Снежань 2014 12:58
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць