Папа: Касцёл павінен быць бедным
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Царква
- Add new comment
Касцёл павінен абвяшчаць Евангелле “у беднасці”, а той, хто прапаведуе, павінен мець адзіную мэту перад сабой – палягчэнне пакут бедных, ніколі не забываючыся, што гэта паслуга з’яўляецца справай Святога Духа, а не чалавечых намаганняў.
Гэта меркаванне стала асноўнай ідэяй гаміліі папы Францішка падчас ранішняй Эўхарыстыі, якую ён узначаліў 5 лютага 2015 г. у Ватыкане. Лячыць. Паднімаць. Вызваляць. Праганяць дэманаў. А потым прызнаць цвяроза, што я проста “работнік Валадарства” – так павінен глядзець на сваё служэнне вучань Хрыста, падкрэсліў Папа і нагадаў сваё бачанне Касцёла як “палявога шпіталя”. Францішак спаслаўся на евангельскі фрагмент, які апісвае момант, калі Езус пасылае сваіх вучняў па двое ў вёскі, каб яны прапаведвалі, лячылі і выганялі “нячыстых духаў”. “Гэта місія Касцёла – гаіць раны ў сэрцы, адчыняць дзверы, вызваляць, сказаць, што Бог добры, Бог даруе ўсё, Бог ёсць Айцец, Бог пяшчотны, Бог заўсёды чакае”, - сказаў ён.
Дапамагаючы бедным, Касцёл, аднак, не можа забыцца пра сваю асноўную місію – несці Хрыста з апостальскім запалам. Забыўшыся пра гэта, ён можа павольна ператварыцца ў свайго роду няўрадавую арганізацыю – магутную, але не маючую нічога агульнага з Евангеллем.
Related items
-
Яшчэ раз пра крэмацыю: як пахаваць прах па-хрысціянску, адказалі ў Касцёле
-
Усяго тры чалавекі ў Расіі вучацца ў каталіцкай семінарыі. А як у суседніх краінах?
-
«Сэрца разрываецца». У Беларусі не змаглі служыць Імшу святары з Польшчы – выказаўся біскуп
-
З'явілася пацверджанне аб ліквідацыі парафіі грэка-католікаў у Оршы
-
Папа Рымскі з лякарні патэлефанаваў Пуціну – каб выратаваць дзве тысячы чалавек