Папа пра ролю жанчын: жадаць, нараджаць на свет, клапаціцца і адпускаць
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Царква
- Add new comment
Папа падзяліўся сваёй перакананасцю адносна неабходнасці ў шырокай прысутнасці жанчын у жыцці Касцёла.
Вывучэнне крытэрыяў і новых магчымасцяў, якія б дазвалялі жанчынам паўнапраўна ўдзельнічаць у розных сферах сацыяльнага і касцёльнага жыцця – гэта выклік, ад якога нельга адвярнуцца. Гэта думка была ў цэнтры звароту Святога Айца да ўдзельнікаў штогадовай пленарнай асамблеі Папскай рады па культуры, якая 7 лютага 2015 г. закончылася ў Ватыкане. Сёлетні форум быў прысвечаны праблемам жанчын і іх ролі ў жыцці Касцёла, сям’і і грамадства. У першую чаргу Папа заклікаў пазбягаць ідэалагізаваных поглядаў у дыскусіі аб роўнасці і адметнасцях паміж паламі, “таму што “лінза” ідэалогіі перашкаджае добра бачыць рэальнасць”.
Пантыфік нагадаў, што грамадскія мадэлі заснаваныя на сацыяльнай падпарадкаванасці жанчыны мужчыне і на абсалютнай і чыстай роўнасці паміж імі, засталіся ў мінулым, прынамсі на Захадзе. Сёння, на яго думку, сфармавалася новая парадыгма – узаемадапаўняльнасці ў роўнасці і адметнасці.
Папа звярнуўся таксама да іншай тэмы: мацярынскай функцыі жанчын. Яна, паводле Пантыфіка, не абмежавана выключна біялагічнай сферай, але можа быць абагульнена чатырма словамі: жадаць, нараджаць на свет, клапаціцца і адпускаць. Жанчыны – лічыць Папа, – здольныя ўцелаўляць пяшчотнае аблічча Бога і Яго міласэрнасці. “У гэтым сэнсе, мне падабаецца апісваць жаночае вымярэнне Касцёла, у якасці гасціннага ўлоння, якое дае жыццё”, сказаў ён.
“Сімвал жыцця – жаночае цела – нажаль, нярэдка падвяргаецца нападам і знявечанням, таксама з боку тых, хто павінны быць яго абаронцамі і жыццёвымі спадарожнікамі”, заўважыў Папа. Шматлікія формы рабства, эксплуатацыі, калечанняў – гэта заклік да дзеяння супраць прыніжэння жаночага цела да ўзроўню тавару, які можна прадаць на розных рынках, падкрэсліў Францішак.
Папа падзяліўся сваёй перакананасцю адносна неабходнасці ў шырокай прысутнасці жанчын у жыцці Касцёла – у душпастырстве, суправаджэнні асобаў, сем’яў і груп, а таксама ў тэалагічным разважанні. Ён падкрэсліў незамяняльную ролю жанчын у сям’і і публічным жыцці і нагадаў пра неабходнасць гарантавання жанчынам магчымасці прымаць сацыяльныя і касцёльныя адказнасці, у гармоніі са сваім сямейным жыццём.
Related items
-
«Дзе няма справядлівасці, няма дзяржавы». Папа Рымскі – пра важныя аспекты жыцця грамадства
-
Папулярны праваслаўны манах з Гомеля раскрытыкаваў Ватыкан і моцна памыліўся
-
Вакол Чырвонага касцёла ў Мінску будуюць сцяну. Што гэта можа быць?
-
Пра ксяндза Акалатовіча няма звестак ужо паўтара месяцы
-
Што адбываецца ў Нацыянальным санктуарыі на фоне маўчання, даведваліся вернікі