Больш за ўсё Ватыкан турбуе сітуацыя ва Украіне
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Царква
- Add new comment
Да іншых крызісных сітуацый, якія выклікаюць занепакоенасць Ватыкана, кардынал Паралін аднёс падзеі ў Афрыцы.
Свае меркаванні наконт актуальных праблем сённяшняй дыпламатыі выказаў 10 лютага 2015 г. у інтэрв’ю італьянскай газеце “Frontiera” кардынал Дзяржсакратар Пьетра Паралін. На пытанне пра тое, якія крызісныя сітуацыі ў свеце выклікаюць найбольшую занепакоенасць Святога Пасаду бліжэйшы супрацоўнік папы Францішка адказаў, што гэта, бясспрэчна, крызіс ва Украіне. Дзяржсакратар выказаў спадзяванне, што “верх возьмуць цвярозы розум і мудрасць, якія дазволяць знайсці выйсце з гэтага крызісу шляхам перамоў”.
Да іншых крызісных сітуацый, якія выклікаюць занепакоенасць Ватыкана, кардынал Паралін аднёс падзеі ў Афрыцы, звязаныя з прысутнасцю “Бока Харам” у Нігерыі і яе пашырэннем у Камеруне. Гэта тэрарыстычная групоўка з’яўляецца дэстабілізуючым феноменам у Афрыцы на поўдзень ад Сахары. Акрамя таго, працягваюцца адбывацца трагічныя падзеі на Блізкім Усходзе, нагадаў ватыканскі іерарх.
Усе гэтыя крызісы вызываюць заклапочаннасць Святога Пасаду. Перш за ўсё, папа Францішак, а таксама і ватыканскія дыпламаты імкнуцца дапамагчы супраціўным бакам дасягнуць збліжэння, скласці зброю і знайсці выйсце з крызісу шляхам мірных перамоў, адзначыў кардынал Дзяржсакратар.
Related items
-
У Гродне рэабілітавалі Казюкі. Але...
-
У Мінску прэзентавалі план «Залатой Горкі» са скверам на могілках, якога там быць не можа
-
Каталіцкую капліцу, якую ў Расіі разабралі і адправілі на фронт, уратавалі праваслаўныя
-
Дзень нараджэння галоўнага ўніверсітэта Гродна адзначылі малітвай у касцёле
-
У буйным горадзе Расіі знеслі каталіцкую капліцу і адправілі яе дэталі на фронт