BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Дзяржсакратара Ватыкана ўзрушылі вершы Рыгора Барадуліна

Гаворачы аб тым, што менавіта ў пакутах часта праяўляецца Божая любоў, кардынал узгадаў беларускага класіка.

Сваю гамілію падчас вялікапоснага начнога чування моладзі ў Мінску (гл. ФОТА, ВІДЭА) Дзяржсакратар Папы Францішка кардынал П'етра Паралін пабудаваў не толькі на Божым Слове, але і на творчасці Народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна:

- Падчас падрыхтоўкі да гэтага візіту я пастараўся пазнаёміцца з пэўнымі аспектамі вашай культуры. Між іншым мяне моцна ўзрушыў глыбокі рэлігійны змест некаторых вершаў Рыгора Барадуліна.

Кардынал Паралін працытаваў радкі з верша Барадуліна аб Чырвоным касцёле, дзе праходзіла сустрэча, і дзе не так даўно развітваліся са спачылым паэтам.

Гаворачы аб тым, што менавіта ў пакутах часта праяўляецца Божая любоў, кардынал зноў узгадаў беларускага класіка:

- Менавіта ў Барадуліна ёсць такія прыгожыя радкі, у якіх ён піша пра гэтую рэчаіснасць: «Раскрыжаваныя рукі, Нібы Разнятыя для палёту крылы». Была б толькі вера, бо ў адваротным выпадку аб камяні можа разбіцца любая надзея.

Ватыканскі іерарх заклікаў маладых вернікаў ніколі не адмаўляцца ад Божай любові і не пагарджаць ёю, а гэта можа адбывацца, калі мы думаем толькі пра сябе, пра багацце, поспех, знешнюю прыгажосць - абіраем бачныя зямныя рэчы замест Божай любові. Такі падыход кардынал Паралін назваў новай спакусай нашага часу.

На заканчэнне гаміліі высокі госць зноў працытаваў Рыгора Барадуліна:

Дзякую, Усявышні, Табе

За кожную лішнюю хвілю,

За кожную зморшчыну на ілбе,

За сілу й за бяссілле,

За дзірван і за араллю,

За пустку й за пушчу,

За тую зямлю,

Дзе люблю й не люблю,

I дзе я вочы заплюшчу.

Дзякую за цемру й святло,

За маміны вочы,

За ўсё, што было

I што не было,

Дзякую, Ойча...

Last modified onНядзеля, 15 Сакавік 2015 16:19
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць