Прахалоднае надвор'е чакае католікаў на Вялікдзень, а праваслаўных на Вербніцу
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Царква
- Add new comment
Прагназуецца, што да нядзелі ападкі спыняцца на большай частцы тэрыторыі, але неба застанецца хмарным.
Бліжэйшы тыдзень, калі католікі ўспамінаюць Пакуты Гасподнія, надвор'е будзе вызначаць актыўная франтальная сістэма. Часам будзе ісці дождж, магчыма - з мокрым снегам.
5 красавіка, калі католікі будуць адзначаць Вялікдзень, а праваслаўныя - Вербніцу, сіноптыкі таксама прагназуюць прахалоднае надвор'е ў Беларусі, Украіне і Еўрапейскай частцы Расіі. Чакаецца суцэльная вобласць, аднак ападкі павінны спыніцца на большай частцы тэрыторыі.
Прагназуецца, што ў Велікодную ноч католікаў чакае - у залежнасці ад рэгіёну - тэмпература ад мінус 2 да плюс 3 градусаў. А днём у нядзелю, 5 красавіка, - ад плюс 5 да плюс 10 градусаў. Будзе воблачна з праясненнямі, толькі ў некаторых рэгіёнах магчымы дождж і мокры снег.
Related items
- Дыскатэкай на ўсю вуліцу адзначаюць на Гродзеншчыне... Першую Камунію ў дзяцей
- Старадаўняя капліца згарэла на могілках у Смаргоні
- Тым, хто не можа на Радуніцу памянуць блізкіх у храме, прапануюць гэта зрабіць дыстанцыйна і бясплатна
- У Беларусі праходзяць святы Першай Камуніі – як гэта было ў сельскіх храмах
- Як у вёсках праходзяць Маёвыя набажэнствы, паказалі на Гродзеншчыне