Год міласэрнасці - час прабачэння і прымірэння
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Царква
- Add new comment
Гэты час адкрыць Божую міласэрнасць асабліва тым, хто пакутуе, хто адзінокі, пакінуты і не мае надзеі.
Надзвычайны Святы Год Божай Міласэрнасці – гэта спрыяльны час, каб загаіць раны, каб сведчыць пра блізкасць Бога, а таксама, каб указаць кожнаму дарогу прабачэння і прымірэння, сказаў папа Францішак падчас першых Нешпараў Нядзелі Божай Міласэрнасці 11 красавіка 2015 г. у ватыканскай базыліцы. У гаміліі Святы Айцец патлумачыў матывы абвяшчэння Юбілею Міласэрнасці. Ён адзначыў, што Касцёл у цяперашнім часе вялікіх эпахальных перамен пакліканы да больш выразнага паказвання знакаў прысутнасці і блізкасці Бога. Гэта час, каб нанава адкрыць тое, што ён мае быць знакам і прыладай міласэрнасці Бога. Мае ён абудзіць “жаданне, зразумець шматлікія знакі чуллівасці, якія Бог дае ўсяму свету, асабліва тым, хто пакутуе, хто самотны, пакінуты, не мае надзеі на прабачэнне і не адчувае таго, што Бог яго любіць.
“Святы Год абвяшчаецца таму, каб абудзіць у нас радасць з-за таго, што знайшоў нас Езус, які як Добры Пастыр прыйшоў, каб нас шукаць, бо мы загубіліся. А Юбілейны, каб мы убачылі цяпло любові Хрыста, Які бярэ нас на свае плечы, каб прывесці нас у дом Айца”,- сказаў Францішак і дадаў, што гэта год, у якім Хрыстус можа нас дакрануць і перамяніць сваёй міласэрнасцю, каб мы станавіліся сведкамі міласэрнасці. “Гэта зручны час для загойваня ранаў, каб сустракаць тых, якія чакаюць убачыць і дакрануць знакі блізкасці Бога, каб прапанаваць кожнаму шлях прабачэння і прымірэння”, - сказаў Пантыфік.
Related items
-
Як трэба калядаваць, паказалі ў Гродзенскай вобласці: там правялі абрад «Тры каралі»
-
Самы паважаны каталіцкі іерарх адзначыў 80-годдзе. За што яму падзякавалі беларусы?
-
Навагодні фільм падрыхтавала «Радыё Марыя». Тое, якім ён атрымаўся, «сведчыць пра ўсіх нас»
-
Не ўсім католікам Беларусі дазволілі не трымацца посту 2 студзеня. Хто не вызвалены ад абавязку?
-
«Дакладна ведаю, што яна пойдзе на Неба». Пробашч напісаў пра памерлую парафіянку так, як ніхто не пісаў