У Міжземным моры патанулі звыш 500 мігрантаў - Папа моліцца
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Царква
- Add new comment
Лодка з мігрантамі перавярнулася і затанула ў лівійскіх водах Міжземнага мора.
Папа выказаў свой смутак з прычыны трагедыі, якая адбылася ў ноч на 19 красавіка 2015 г. каля італьянскага вострава Лампедуза, у водах Міжземнага мора. Там затанула лодка з мігрантамі. Ёсць паведамленні аб сотнях ахвяр. “Я выказваю свой глыбокі боль перад абліччам гэтай трагедыі і запэўніваю ахвяр і іх сем’і ў маёй малітоўнай памяці. Звяртаюся з сардэчным зваротам да міжнароднай супольнасці, заклікаючы яе дзейнічаць рашуча і хутка, каб прадухіліць падобныя трагедыі ў будучым”, - сказаў Францішак 19 красавіка 2015 г. падчас сваёй сустрэчы з вернікамі на нядзельнай марыйнай малітве “Regina Coeli”.
Лодка з мігрантамі перавярнулася і затанула ў лівійскіх водах Міжземнага мора. На ёй магло быць каля 700 чалавек, выратаваць удалося каля 30. Трагедыя адбылася ў 200 км на поўдзень ад Лампедузы.
Related items
-
«Сцяна плачу». Экс-пробашч нагадаў пра закрыты Чырвоны касцёл
-
Чарговы храм пацярпеў ад вайны – гэтым разам у Адэсе
-
Пры загадкавых абставінах у Рыме памёр вядомы расійскі святар
-
Беларускі біскуп заклікаў да малітвы за перамовы Украіны і Расіі
-
Яшчэ раз пра крэмацыю: як пахаваць прах па-хрысціянску, адказалі ў Касцёле