Для беларусаў арганізуюць паломніцтва «Па слядах Святых Кірыла і Мяфодзія»
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Царква
- Add new comment
У кошт уваходзіць праезд аўтобусам, праца суправаджальніка, экскурсіі, пражыванне і харчаванне.
2-10 траўня пройдзе паломніцтва «Па слядах Святых Кірыла і Мяфодзія» па маршруце Мінск - Кракаў - Велеград - Браціслава - Вена - Будапешт - Прага - Мінск. У паездку запрашаюцца тыя, хто мае шэнгенскую візу. Арыенціровачны кошт пілігрымкі - 380 еўра. У кошт уваходзіць праезд аўтобусам, праца суправаджальніка, тэматычныя экскурсіі, медстрахоўка, пражыванне ў гатэлях і дамах пілігрымаў турыстычнага класа, харчаванне. Запісацца можна па тэлефоне: +375296993301.
Святыя Кірыл і Мяфодзій - апосталы славянаў і Еўропы. Яны пачалі хрысціянізацыю славянскіх плямёнаў з ваколіц Велеграду. Прапаведавалі на прасторах Маравіі і Кіеўскай Русі. Святыя Кірыл і Мяфодзій апрацавалі першы славянскі алфавіт, які складаўся з 40 знакаў і называўся глаголіцай.
Related items
-
Папа Рымскі кожны дзень моліцца за Украіну, распавёў яго пасланнік
-
Да адкрыцця Чырвонага касцёла ў Мінску засталося паўгода? Што пра гэта думаюць вернікі
-
Рэкордная колькасць пілігрымаў прыбыла на фэст у Будславе ў 2026 годзе
-
Каталіцкія біскупы пракаментавалі ўдар па Кіева-Пячэрскай лаўры
-
Надзея на цуд? Фігуру Фацімскай Божай Маці падарылі Пуціну – і гэта не проста сувенір