Каралева Палесся сабрала пілігрымаў ад 2,5 да 87 гадоў
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Царква
- Add new comment
З Пінска ў Лагішын да Каралевы Палесся адправіліся каля 90 вернікаў, у асноўным - моладзь.
10 мая 2015 г. у Лагішыне адбыліся ўрачыстасці, прысвечаныя гадавіне каранацыі цудатворнага абраза Маці Божай Лагішынскай – Каралевы Палесся. Гэта адбылося ў 1997 г. дзякуючы намаганням кардынала Казіміра Свёнтка. А вядомы абраз з пачатку XVIII-га стагоддзя, калі ён праславіўся шматлікімі цудамі.
Напярэдадні, 9 мая, у санктуарый у Лагішыне з Пінску адбылася XXIII дыяцэзіяльная пешая пілігрымка. За адзін дзень пілігрымы пераадолелі 28 кіламетраў шляху. Адправіліся да Каралевы Палесся каля 90 вернікаў, у асноўным – моладзь. Самаму малодшаму пілігрыму было 2,5 гады, а самаму старэйшаму – 87. Вёў пілігрымку кс. Павел Ярашэвіч, які распавёў аб ёй Беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё.
“Пілігрымка напоўненая рознымі падзеямі: шмат часу прызначана на малітву, але таксама і шмат, так скажам, вясёлага часу. Традыцыйна на абедзе клерыкі Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Пінску, якія таксама ўдзельнічаюць у пілігрымцы, праводзяць розныя забавы. Сёлетняя пілігрымка асаблівая і тым, што была магчымасць паслухаць расповеды клерыкаў пра тое, як яны адкрылі сваё пакліканне”, - падзяліўся кс. Павел.
У Лагішыне пілігрымы удзельнічалі ў св. Імшы і малітоўным чуванні на вігілію ўрачыстасці ў гонар Маці Божай Лагішынскай. Думаецца, кожнаму пілігрыму асабліва запомніўся гэты дзень, прысвечаны Богу і Панне Марыі.
Related items
-
Яшчэ раз пра крэмацыю: як пахаваць прах па-хрысціянску, адказалі ў Касцёле
-
Вось як аднавілі капліцу, якую знёс п'яны кіроўца на Смаргоншчыне
-
Упершыню ва ўсёй Беларусі не адбылася малітва на месцы гібелі ахвяр рэпрэсій. Апошнім быў Гомель
-
Усяго тры чалавекі ў Расіі вучацца ў каталіцкай семінарыі. А як у суседніх краінах?
-
«Сэрца разрываецца». У Беларусі не змаглі служыць Імшу святары з Польшчы – выказаўся біскуп